Основные события уходящего года

13:43 / 31.12.2018
2168
Багатым на падзеі выдаўся для Астравеччыны адыходзячы год. 
Паспрабуем вызначыць галоўныя з іх.

МАСТАЦТВА

У сувязі з юбілеем горада Астравец атрымаў цэлы шэраг не толькі матэрыяльных, але і мастацкіх падарункаў, галоўнымі з якіх можна лічыць скульптуру «гербавай» рыбы – ласося работы Аляксандра Шохава, якая з’явілася на востраве кахання, іманументальныя муралы работы астравецкага мастака Дзяніса Ходаса, якія ўпрыгожылі сцены двух дамоў у горадзе.

IMG_5905.JPG

IMG_5562.jpg

А таксама інсталяцыя зялёных рук, што трымаюць мірны атам каля інфармацыйнага цэнтра Беларускай АЭС.

IMG_3167.JPG


СПОРТ

Шмат перамог заваявалі астравец­кія спартсмены на спаборніцтвах самага рознага ўзроўню. Найбольш значныя з іх – двайная перамога на Кубку Рэспублікі Беларусь: Віталь Бандарэнка стаў лепшым у боксе, Аляксандр Ляховіч – у спартыўнай хадзьбе.

OxHbU2L_HcA.jpg

Саша Ляховіч.jpg

Можна таксама адзначыць сярэбраныя медалі юных каратыстаў Арцёма Шасцілінскага і Канстанціна Пятровіча на першынстве Еўропы.

Hk8Ou5ng1-s.jpg


ГРАМАДСКАЕ ЖЫЦЦЁ

Галоўнай падзеяй грамадскага жыцця ў адыходзячым годзе сталі выбары дэпутатаў абласнога, раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў, якія прайшлі пры высокай актыўнасці грамадзян. Усе мясцовыя Саветы былі сфарміраваны пасля першага тура галасавання.

TJ1wMqSuHbc.jpg

Дзейнасць нашых мясцовых органаў улады была высока адзначана ў вобласці: Міхалішкаўскі сельскі Савет і стараста аграгарадка Рытань  Аляксандр Юргелянец сталі пераможцамі абласнога спаборніцтва.

Юргелянец-Александр.jpg


УЗНАГАРОДЫ

Нямала было ў гэтым годзе і ўзнагарод – як асабістых, так і калектыўных.
Так, сем медалёў рознай вартасці, у тым ліку і Гран-пры, прывезлі астравецкія хлебапёкі з рэспубліканскага агляду якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў «Смаката-2018».

IMG_3442.jpg

Медалём «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» быў узнагароджаны машыніст Астравецкага лясгаса Павел Афонін.

афонін.jpg

Ордэны Маці атрымалі  Ганна Лаўрэцкая і Алеся Несцер.

viber image.jpg

IMG_4031a1.jpg

У гэтым шэрагу не лішне ўспом­ніць і перамогі «Астравецкай праўды»:наша газета атрымала «Залатую Ліцеру» – вышэйшую ўзнагароду Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ за работу ў сацыяльных сетках і была прызнана лепшай раённай газетай вобласці ў раёнах з колькасцю жыхароў да 45 тысяч чалавек.

IMG_7232.jpg

Беларуская АЭС

Напершым энергаблоку Беларускай АЭС завяршылі бетанаванне купала знешняй ахоўнай абалонкі,мантаж вентыляцыйнай трубы, праліў актыўных і пасіўных сістэм бяспекі на адкрыты рэактар.

Надругім энергаблоку былі ўстаноўлены парагенератары, завершана зварка галоўнага цыркуляцыйнага трубаправода ібетаванне купала ўнутранай ахоўнай абалонкі,  на пляцоўку будаўніцтва АЭС дастаўлены транспартны шлюз для гэтага энергаблока.
Эксперты місіі МАГАТЭ высока ацанілі гатоўнасць рэагавання Беларусі на магчымыя надзвычайныя сітуацыі на атаманай электрастанцыі.

IMG_0962.jpg


ГАРАДСКІЯ «АБНОЎКІ»

Шмат «адкрыццяў» адбылося сёлета ў Астраўцы. 
З найбольш значных і доўгачаканых –фізкультурна-спартыўны комплекс з басейнам, стадыёндзіцячы садок, пажарнае дэпошматлікія гандлёвыя аб’екты, буйнейшы з якіх – гіпермаркет «Санта».

9.jpg

IMG_0160.jpg

IMG_4120.jpg

IMG_6897.jpg

IMG_0679.jpg


АРМІЯ

Нядаўна Астравеччына стала месцам дыслакацыі ваенных: на ахову правапарадку заступіла вайсковая часць Міністэрства ўнутраных спраў 7434. Акрамя службовых будняў, яе вайскоўцы сталі актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх падзей у раёне.

А сёлета, атрымаўшы Баявы сцяг, на дзяжурства па ахове атамнай электрастанцыі і паветраных рубяжоў краіны заступіў гвардзейскі зенітны полк 1146.  Летам ён паспяхова прайшоў вучэнні на расійскім палігоне «Ашулук», выканаўшы ўсе заданні з адзнакай «выдатна».

IMG_3451.jpg

Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений