Скульптурная кампазіцыя ласосю з’вілася ў Астраўцы

16:41 / 27.08.2018
4270
1

Скульптурная кампазіцыя ласосю, аднаму з сімвалаў Астраўца, выява якога упрыгожвае герб горада, у дзень горада была ўрачыста адкрыта на востраве кахання.

IMG_5863.JPG

Гэтая прыгожая дужая рыбіна – прыклад адданасці сваёй радзіме. Яна пераадольвае больш як паўтысячы поўных небяспекі кіламетраў, каб з далёкай Балтыкі вярнуцца на малую радзіму, у рачулкі Астравеччыны, каб адкласці тут ікру і даць жыццё свайму патомству – якое потым, вярнуўшыся праз шматлікія перашкоды ў Балтыку, у вызначаны час зноў прыйдзе сюды, на сваю малую радзіму, каб прадоўжыць род.

І вось у юбілейны для горада дзень на адным з самых любімых гараджанамі і рамантычных месцаў – востраве кахання – была адкрыта скульптурная кампазіцыя, прысвечаная ласосю, работы вядомага беларускага скульптара Аляксандра Шомава.

Права зняць ахоўнае покрыва са скульптуры было прадстаўлена старшыні раённага выканаўчага камітэта Ігару Яраслававічу Шалудзіну, дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Адаму Дзмітрыевічу Кавальку, першаму намесніку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Івану Алейзавічу Жуку і скульптару Аляксандру Сяргеевічу Шомаву і старшыні грамадскага таварыства “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Васілію Вітальевічу Грычыку.

– Два віды ласасёвых рыб, сёмга і кумжа, з сярэдзіны мінулага стагоддзя былі занесены ў Чырвоную кнігу, – сказаў, адкрываючы скульптуру, Васіль Вітальевіч Грычык. – Тады на тэрыторыю Астравецкага раёна заходзілі адзінкавыя асобіны кумжы, зараз, дзякуючы ахоўным мерапрыемствам, іх ужо некалькі соцень.  Хочацца верыць, што неўзабаве гэты від ласасёвых, а потым – і сёмгі, увогуле будзе выключаны з Чырвонай кнігі.

IMG_5905.JPG

Текст: Нина Рыбик
Комментарии
0
Гость
Так и хочется сказать по поводу фото с девочкой: "Девочка, не надо, не цепляйся -  сломаешь! Хватит и поломанных скамеек!"
Имя Цитировать 0
0
Гость
https://www.youtube.com/watch?v=W8vviSAuQvg
Имя Цитировать 0
0
Гость
Недолго скульптуре стоять. Дети уже средь бела дня на рыбу залазят верхом. Отломают и поколечатся, комуто придется отвечать тогда.
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений