“АСТРАВЕЦКАЯ ПРАЎДА” ПАДЗЕІ І ЛЮДЗІ 

Большасць раённых газет заходняй Беларусі адлічваюць сваю гісторыю з 1944 года. Так было і з астравецкай “раёнкай”: доўгі час лічылася, што яна пачала выходзіць пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі ад немцаў. Аднак прафесар Адам Восіпавіч Мальдзіс, працуючы ў Маскве ў Ленінскай бібліятэцы, адшукаў там сем першых нумароў газеты “Бальшавіцкі арганізатар”, органа Астравецкага райкома партыі і райвыканкома Вілейскай вобласці за подпісам рэдактара С. Грышчанкі. Першы з іх выйшаў у свет 29 мая 1941 года – цяпер гэтая дата лічыцца днём нараджэння нашай газеты.Наборшчык машыннага набору .jpg

За лінатыпам - наборшчык машыннага набору Л. І. Сцяфанчык

У час вайны газета не выходзіла. Выпуск яе аднавіўся ў 1944 годзе пад назвай “Сталінская праўда”. Рэдагаваў яе Мікалай Сяргеевіч Беркутаў, які прыйшоў на Астравеччыну ў якасці камбрыга 15-й Смаленскай партызанскай брыгады, і застаўся тут, каб аднавіць прыпыненае вайной выданне “раёнкі”. Нарадзіўся Мікалай Сяргеевіч 20 жніўня 1922 года ў вёсцы Гурэц Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Пасля таго, як на пасадзе рэдактара яго змянілі маладзейшыя і больш падрыхтаваныя кадры, ён працаваў дырэктарам школ у Лепелі і Крупках. Пра свой удзел у партызанскай барацьбе напісаў кнігу “Ой, бярозы ды сосны...”, некалькі артыкулаў. Збіраўся ўступіць у Саюз беларускіх пісьменнікаў. Але не паспеў: 6 кастрычніка 1991 года Мікалай Сяргеевіч памёр. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.

Да вайны і пасля, ажно да 1956 года, раённая газета выходзіла на двух невялікіх старонках і змяшчала ў асноўным паведамленні ТАСС і БелТА. Але была інфармацыя і пра жыццё раёна, новаствораных калгасаў, адноўленых прадпрыемстваў.

Первое здание.jpg

Першы будынак радакцыі газеты "Астравецкая праўда"


З 1 снежня 1956 года раённая газета, да таго часу ўжо “Астравецкая праўда”, стала выходзіць на чатырох старонках фармата А3. Рэдагаваць яе прызначылі франтавіка Аляксандра Рыгоравіча Хілько. У тых, хто працаваў пад яго кіраўніцтвам, захаваліся ўспаміны пра яго як пра вельмі добрага чалавека, вясёлага, таварыскага і разам з тым патрабавальнага ва ўсім, што тычылася газеты. У той час касцяк калектыву складалі Уладзімір Іосіфавіч Царэвіч, Васіль Сяменавіч Шкаеў, Валянціна Паўлаўна Налівайка, Ірына Юр’еўна Палер, Яўгеній Мікалаевіч Кулакоў.
Пасля  “Астравецкую праўду” нядоўгі час рэдагаваў Аляксандр Рыгоравіч Таранда. Нядоўгі, таму што пасля расфірмавання Астравецкага раёна закрылі і раённую газету. Праўда, яшчэ нейкі час выходзілі перадачы раённага радыё, якія вёў Яўгеній Мікалаевіч Кулакоў.



бывшие_работники.jpg

Былыя супрацоўнікі "АП": злева направа Уладзімір Царэвіч, Валянціна Налівайка, Іван Граблеўскі 

 Аляксандр Рыгоравіч Хілько і Васіль Сямёнавіч Шкаеў неўзабаве пераехалі ў Вілейку Мінскай вобласці, усё сваё астатняе жыццё працавалі ў мясцовай раённай газеце, кожны ў свой час з’яўляўся яе рэдактарам. Цяпер, на жаль, абодва ўжо нябожчыкі, пахаваны там жа, у Вілейцы.
Пасля аднаўлення раёна у 1964 годзе рэдактарам газеты прызначылі Леаніда Іосіфавіча Ламеку. Яго змяніў Уладзімір Іосіфавіч Царэвіч, а ў 1967 годзе рэдактарам стаў Аляксандр Пятровіч Сыч, які працаваў на гэтай пасадзе амаль 23 гады і вельмі многа зрабіў для газеты, яе станаўлення.
рэдактар газеты.jpg

Рэдактар газеты Астравецкая праўды з 1967 па 1992 г. А. П. Сыч


Пасля таго, як у 1992 годзе Аляксандр Пятровіч раптоўна і заўчасна памёр, калектыў рэдакцыі ўзначаліла Ніна Аляксееўна Рыбік, якая з’яўляецца галоўным рэдактарам “Астравецкай праўды” да гэтага часу.

У розны час шмат зрабілі для газеты, яе станаўлення  Леанід Іосіфавіч Ламека, Іван Сцяпанавіч Мельнікаў, Іван Станіслававіч Граблеўскі, Яраслаў Міхайлавіч Хаткевіч, Васіль Аляксандравіч Бондар, Часлаў Адамавіч Івашка, Артур Цяжкі, Янка Замара, Яўгеній Мікалаевіч Кулакоў, Віктар Міхайлавіч Куркуль, Іван Сафонавіч Странчанка –  іх, на жаль, ужо няма сярод нас. Але памяць пра гэтых і іншых цудоўных людзей, якія працавалі ў газеце, беражліва захоўваецца ў рэдакцыйным калектыве.

Глыбокі след у памяці чытачоў пакінулі артыкулы і фотаздымкі таленавітых журналістаў, якія ў свой час працавалі ў “Астравецкай праўдзе” Ліліі Навіцкай, Ліліі Місуна, Іны Дужык, Уладзіміра Томчыка, Таісы Сямёнавай, Івана Петрыка, Ганны Чакур, Эдуарда Свірыда, Андрэя Памецькі – мы і сёння рады іх вітаць у сценах рэдакцыі, чакаем іх допісаў; заўсёды застаюцца членамі нашага калектыву ветэраны Людміла Казіміраўна Ярмаловіч, Людміла Іванаўна Сцяфанчык, Лілія Баляславаўна Анімуцкая і іншыя.

За сваё жыцця газета “Астравецкая праўда” змянілася непазнавальна: ад першай дзвюхпалоскі фарматам са звычайны ліст паперы, набранай уручную буйным шрыфтам – да сённяшняй, аб’ёмам 24-32 старонкі на тыдзень, са сваім сайтам, уласнай тэлепраграмай “ТВА. ТВ Астравец”, якая з сакавіка 2017 рэгулярна раз у тыдзень выходзіць у эфір на 111 канале ў пакеце ”Зала” і з’яўляецца на сайце газеты.

Але нязменным застаецца адно, самае галоўнае прызначэнне газеты: быць патрэбнай і цікавай сваім нашым чытачам. І мы спадзяемся, што “Астравецкая праўда”, якая з’яўляецца самым запатрабаваным перыядычным выданнем у Астравецкім раёне, і надалей будзе захоўваць і прымнажаць сваю папулярнасць.

1221.jpg

Получение Гран-при на национальном конкурсе "Золотая литера" за лучший ТВ-проект, 2016г.

1222.jpg

Встреча коллектива с министром информации Л.С. Ананич, 2016г.

1223.jpg
Коллектив на Дне белорусской письменности в Щучине, 2015г.

1224.jpg 

Получение первой  "Золотой литеры",2011 г.

Яндекс.Метрика