Аляксандр Ляховіч – пераможца Кубка Рэспублікі Беларусь

10:00 / 06.04.2018

Напачатку красавіка ў Гомелі прайшоў кубак Рэспублікі Беларусь па спартыўнай хадзьбе, а таксама рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўнай хадзьбе “Нашы надзеі”. Наш зямляк Аляксандр Ляховіч здабыў упэўненую перамогу на сваёй кароннай дыстанцыі – 20 кіламетраў.

Саша Ляховіч.jpg

Спартсмен фінішыраваў не з асабістым рэкордам – такой мэты не было, але паказаў на дыстанцыі добры час – 1:21:53.

– Зараз у мяне падрыхтоўчы перыяд. Наперадзе – Чэмпіянаты свету і Еўропы, – у тэлефоннай размове расказаў Аляксандр. – Сваім выступленнем задаволены. Пятнаццаць кіламетраў “прайшоў” лёгка, на апошніх кіламетрах было складана дыхаць. Ёсць і яшчэ адна прыемная навіна: у  Мінску ў 2020 годзе пройдзе камандны чэмпіянат свету па спартыўнай хадзьбе.

Нагадаем, што спаборніцтва, на якім перамог наш зямляк, з’яўляецца адборачным на камандны чэмпіянат свету па спартыўнай хадзьбе – ён пройдзе ў кітайскім горадзе Цяньчане з 5 па 6 мая.

Віншуем Аляксандра з перамогай і жадаем новых спартыўных вяршынь!


Текст: Главный администратор