17:21 / 10.03.2011
1

Загадам Міністэрства унутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2011 года начальнікам раённага аддзела ўнутраных спраў Астравецкага райвыканкама быў прызначаны маёр міліцыі Аляксандр Іванавіч Шастайла.
Нарадзіўся Аляксандр Іванавіч 21 сакавіка 1974 года ў горадзе Ліда. У 2000 годзе скончыў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь. У 2002 годзе прызначаны начальнікам аддзялення вышуковай работы... Читать далее

11:07 / 10.03.2011

Шырокая, сырная, сытная, свавольная і разгульная. Як толькі ні называюць масленічны тыдзень! Існуе павер’е, што калі шмат весяліцца ў гэтыя святочныя дні, то наступны год будзе вельмі ўдалым і шчаслівым. Заведзена хадзіць да цешчы на бліны ці проста адзін да аднаго ў госці. А галоўная ўрачыстасць звычайна прыпадае на нядзелю.... Читать далее

09:47 / 10.03.2011

Ракавой стала пятніца 4 сакавіка – у гэты дзень адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з смяротным вынікам.
Каля 19.00 вадзіцель-літовец рухаўся на сваім аўтамабілі ў накірунку мяжы з Літвой і праязджаў вёску Слабодка. Якраз у гэты час мясцовы жыхар гэтай вёскі, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, па нейкіх сваіх справах пераходзіў дарогу.... Читать далее

09:08 / 09.03.2011

У гасцёўні “Астравецкай праўды” не проста цудоўная жанчына з поглядам феі, а “сардэчны” чалавек у прамым і пераносным сэнсе –  загадчыца паліклінікі Астравецкай раённай бальніцы, урач-кардыёлаг Святлана Уладзіміраўна Радзько.
– Святлана Уладзіміраўна, ці лёгка быць урачом, загадчыкам паліклінікі і жанчынай адначасова?
– Жанчынай – прыемна, урачом – хоць і няпроста, але цікава... Читать далее

08:55 / 09.03.2011
3

Чарговы фотаконкурс на сайце “Астравецкай праўды” ostrovets.by, якому мы далі назву “Астравеччына, край дарагі” праходзіў, можна сказаць, драматычна. Скажам шчыра: былі ў калектыву рэдакцыі нават сумненні, ці зможам мы падвесці вынікі…
Справа ў тым, што пасля яго аб’яўлення толькі два аўтары адгукнуліся і прадставілі на конкурс свае фотаработы: Іван Дзятловіч даслаў... Читать далее

08:34 / 09.03.2011

Ва ўрачыстай абстаноўцы сабраліся былыя і цяперашнія настаўнікі, вучні, каб успомніць і павіншаваць сваю любімую школу.
Многія былі ўражаны зменамі, якія адбыліся ў школе за гэтыя гады. Школа ганарыцца сваімі выпускнікамі. Сярод іх  – юрысты, настаўнікі, урачы, старшыні калгасаў, кіраўнікі сярэдняга звяна, афіцэры, эканамісты, бухгалтары. Гучалі словы падзякі настаўнікам, бацькам і... Читать далее

15:42 / 04.03.2011

Для астравецкіх жанчын свята 8-га Сакавіка наступіла намнога раней вызначанай даты. І нават раней, чым іх павіншавалі на рабоце калегі па працы. Прынамсі, для тых з іх, хто ў першы дзень вясны прыйшоў у цэнтральную раённую бібліятэку на сустрэчу з вядомымі беларускімі паэтамі Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным.
Так ужо сталася,... Читать далее

15:34 / 04.03.2011

Як і варта было чакаць, народны хор ветэранаў працы “Вясёлка” раённага Дома культуры паспяхова выступіў на 17 фестывалі  мастацкай творчасці “Не старэюць душой ветэраны”, які па традыцыі праводзіцца напрыканцы зімы ў Іўі.
Зноў жа па традыцыі  арганізатары музычнага свята складаюць канцэртную праграму такім чынам, што лепшыя калектывы выступаюць у канцы. Астраўчанам... Читать далее

15:24 / 04.03.2011

Мужчыны рэдка задумваюцца над тым, як дорага жанчынам абыходзіцца  іх увага.
Чым толькі ні ахвяруюць дзеля яе нашы прыгожыя палавінкі! Сядзяць на бясконцых дыетах, насілуюць ногі ненавіснымі абцасамі, здзекуюцца над сабой, выскубваючы бровы, апранаюць нязручную вопратку, наведваюць спартыўныя залы і салоны прыгажосці, часам бясстрашна кладуцца пад нож хірурга, каб  хоць крыху... Читать далее

15:21 / 04.03.2011

Вось і настала каляндарная вясна. Для некага доўгачаканая, а нехта яшчэ не паспеў нацешыцца зімой з яе маразамі і снегам. Але час не спыніш, і на календары ўжо – першыя дні сакавіка.
Разам з каляндарнай вясной да нас наблізілася і вясна духоўная, а іменна – Вялікі пост. Вялікім ён названы таму,... Читать далее