Кямелішкаўская школа адзначыла 30-гадовы юбілей

08:34 / 09.03.2011

Ва ўрачыстай абстаноўцы сабраліся былыя і цяперашнія настаўнікі, вучні, каб успомніць і павіншаваць сваю любімую школу.


Многія былі ўражаны зменамі, якія адбыліся ў школе за гэтыя гады. Школа ганарыцца сваімі выпускнікамі. Сярод іх  – юрысты, настаўнікі, урачы, старшыні калгасаў, кіраўнікі сярэдняга звяна, афіцэры, эканамісты, бухгалтары. Гучалі словы падзякі настаўнікам, бацькам і спонсарам. Хочацца выказаць словы падзякі музычнаму кіраўніку Сяргею Віктаравічу Дзям’янчыку, харэографу Таццяне Альбертаўне  Смірновай, загадчыку сельскага Дома культуры Людміле Іванаўне Валынец за дапамогу ў падрыхтоўцы музычных і харэаграфічных нумароў. Шчасця і працвітання табе, родная школа!!!