Ракавая пятніца для жыхара Слабодкі

09:47 / 10.03.2011

Ракавой стала пятніца 4 сакавіка – у гэты дзень адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з смяротным вынікам.


Каля 19.00 вадзіцель-літовец рухаўся на сваім аўтамабілі ў накірунку мяжы з Літвой і праязджаў вёску Слабодка. Якраз у гэты час мясцовы жыхар гэтай вёскі, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, па нейкіх сваіх справах пераходзіў дарогу. Ніякіх святлоадбівальных элементаў на ім не было. У выніку аўтамабілю і пешаходу размінуцца не ўдалося. Адбылося сутыкненне. Мужчына загінуў на месцы.
Хто вінаваты ў гэтай сітуацыі, высвятляе следства. Толькі жыццё чалавека ніхто не вярне. Таму хацелася б яшчэ раз нагадаць усім удзельнікам дарожнага руху: не забывайце пра флікеры, абмежаванне хуткасці пры перасячэнні населеных пунктаў і асцярожнасць на праезджай частцы. Каб пасля не было позна.  


У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.