Новы начальнік Астравецкага РАУС

17:21 / 10.03.2011
1

Загадам Міністэрства унутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2011 года начальнікам раённага аддзела ўнутраных спраў Астравецкага райвыканкама быў прызначаны маёр міліцыі Аляксандр Іванавіч Шастайла.


Нарадзіўся Аляксандр Іванавіч 21 сакавіка 1974 года ў горадзе Ліда. У 2000 годзе скончыў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь. У 2002 годзе прызначаны начальнікам аддзялення вышуковай работы аддзела крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў Лідскага горрайвыканкама. Займаў пасады намесніка начальніка спецыяльнага практычнага падраздзялення крымінальнага вышуку УУС Гродзенскага аблвыканкама, начальніка першага аддзялення, начальніка аддзела вышуковай работы Упраўлення КВ УУС Гродзенскага аблвыканкама. З 2009 года – першы намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна-начальнік крымінальнай міліцыі.


Марына МАЦКЕВІЧ.