«Форс-мажор калі-небудзь здараецца ў кожнага», – гэтак я супакойвала сябе, калі, прыехаўшы ў Барані да Яніны Ілюк, высветліла, што забыла фотаапарат і дыктафон… Нічога, смартфон мне ў дапамогу! Там ёсць усё патрэбнае. Читать далее
КругАгляд Ніны Рыбік
Вы заўважылі, што людзі, як правіла, знаходзяцца ў палоне стэрэатыпаў – нібы нехта невядомы стварыў няпісаны звод правілаў і законаў, якім, па меркаванні некаторых, усе павінны адпавядаць: так можна, а гэтак – нельга, гэта – правільна, а тое – не, вось так – добра, а наадварот – дрэнна. Читать далее
«Я хачу, каб кожны беларус меў кавалачак зямлі», – сказаў на сустрэчы з актывам Мінскай вобласці Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Словы гэтыя, мне здаецца, адгукнуліся хваляй надзеі, настальгіі, радасці ў сэрцах большасці нашых суайчыннікаў. Бо, як пісаў Якуб Колас, «зямля не зменіць і не здрадзіць, зямля паможа і дарадзіць, зямля дасць волі, дасць і сілы, зямля паслужыць да магілы, зямля дзяцей тваіх не кіне, зямля – аснова ўсёй Айчыне». Читать далее
«Не купляй хату, а купляй суседа», – раіла некалі мая маці. І дадавала: «Добры сусед – што твой сем’янін». Читать далее
Скажыце, а вам таксама ў сацыяльныя сеткі, на Вайбер ці ў іншыя месэнджары час ад часу прыходзяць відэа, дзе гавораць «чыстую праўду» пра каронавірус, прычыны ўзнікнення пандэміі і метады барацьбы з хваробай? Мне дык рэгулярна, хоць раз на дзень ды што-небудзь гэткае скінуць, як правіла, са спасылкай: перашлі чатыром (дзесяці, дванаццаці) сябрам. Читать далее
Днямі сустрэлася з даўняй знаёмай, у якой вучуся мудрасці, стойкасці, аптымізму, любові да людзей, веры ў Бога і ў найвышэйшую справядлівасць. Людміла Валадзько даўно змагаецца са шматлікімі хваробамі, апошнім часам – з нясцерпным болем, але пры гэтым не пытаецца, за што ёй гэтыя пакуты. Жанчына ставіць пытанне па-іншаму: для чаго? І сваім паўсядзённым жыццём адказвае на яго: каб паслухаць аўдыёзапісы лепшых спектакляў Купалаўскага тэатра, на якія ў свой час не знайшла магчымасці з’ездзіць; пераасэнсаваць евангельскія прытчы і зразумець іх простую мудрасць; давесці да ладу – хоць бы з дапамогай дачкі ці ўнучкі – свой архіў, які здаваўся справай другараднай – і разам з тым расказаць і паказаць ім тое, на што б яны раней не звярнулі ўвагі ці не ўспрынялі так, як сёння. Читать далее
Выпускі навін зараз нагадваюць зводкі з сусветнага фронту барацьбы з каронавірусам: колькі «паранена», колькі «загінула», колькі вярнулася «ў строй» – у свеце і ў нас… На якіх участках «баі» найбольш жорсткія… Што «ў арсенале» абаронцаў… Читать далее
Самая папулярная тэма апошніх дзён, без якой не абыходзіцца ніводзін выпуск навін, – эпідэмія, выкліканая каранарным вірусам у Кітаі. Здаецца, жыхара любой краіны свету – прынамсі, тых з іх, у каго ёсць тэлевізар ці інтэрнэт – падымі сярод ночы, спытай – і ён без запінкі адкажа, колькі ў Паднябеснай захварэўшых, колькі загінула, колькі вылечылася, у якія краіны ўжо прыйшоў вірус… Читать далее
У Берліне на плошчы Бебельплац ёсць адзін з самых незвычайных у свеце мемарыялаў – помнік спаленым кнігам. Ён уяўляе сабой невялікі шкляны квадрат у брусчатцы, праз які, як праз акно, у глыбіні віднеюцца пустыя кніжныя паліцы. Читать далее