Островецкий “Вернисаж” сменил магазин одежды

16:00 / 27.04.2024


Прапануем вам, паважаныя чытачы, завочную экс­курсію па астравецкіх вуліцах. Тое, што сёння бу­дуец­ца, адкрыта, працуе вы можаце ўбачыць, пра­гу­ляў­шыся па горадзе. У гэтым артыкуле мы перанясёмся ў мінулае Астраў­ца і ўзгадаем некаторыя яго аб’екты, якіх ужо няма. А дапамаглі нам у гэтым мясцовыя жыхары.

На месцы сённяшняга магазіна «Вернісаж», што знаходзіцца на скры­жаванні вуліц Ленін­скай і Кастрычніцкай, так­сама быў магазін, які астраўчане чамусьці называлі «Трыкатаж», хоць у ім былі і іншыя аддзелы. 

Прадаўцом там працавала Зоя Бобер. Яна і ўзгадала той давернісажаўскі час.

Бобер Зоя, бывший продавец отдела детской одежды в магазине, который стоял на месте Вернисажа

– У магазін было два ўва­ходы: з боку вуліцы Каст­рычніцкай вёў на першы паверх, і з боку двухпавяр­ховага жылога дома, што стаіць ля «Вернісажа» на вуліцы Ленінскай , – на другі паверх. На першым – знаходзіліся аддзелы адзення (для дарослых) і дзіцячы свет. На другім – уцэненых тавараў і трыкатажу – у ім прадавалі вязаныя рэчы і для дарослых, і для дзяцей. Я працавала ў дзіцячым аддзеле. Мы прадавалі толькі швейныя вырабы: ад пялёнак-распашонак-паўзункоў, кан­вер­цікаў для нованароджаных да падарункавых набораў для немаў­лят – гэтыя тавары ляжалі выключна за прылаўкам, каб пакупнікі рукамі не мацалі, разглядаючы; сукенкі-штаны-курткі на старэйшых дзяцей, па 44-ты памер уключна, размяшчалі на зале.

У входа в отдел детской одежды. Островец, 1 мая 1985 года

Магазін працаваў без выхадных, з 10.00 да 19.00 з перапынкам на абед з 14.00 да 15.00, таму прадаўцы хадзілі пазменна. А ў дзень прывозу (тады аддзел закрывалі на прыём тавара) на работу выходзілі ўсе. Бо трэба было ўсё пералічыць, каб сыходзілася па дакументах, зрабіць выкладку, а яшчэ да кожнай вешалкі прычапіць бірку, дзе ўказаць памер, цану, а на адваротным баку паставіць подпіс і нумар па накладной – гэта займала час. 

Здесь был вход на 2-й этаж , который вёл в трикотажный отдел и отдел уценённых товаров

За таварам ездзіла і загадчык аддзела, і прадаўцы. Затаварваліся на аптовых базах станцыі Гудагай, Гродна, Смаргоні, Маладзечна. Калі гаварыць пра вырабнікоў прадукцыі, практычна заўсёды гэта былі беларускія вытворцы. Перад тым як выпраўляцца на аптовую, ніякіх папярэдніх заявак не давалі. Помню, складу спіс патрэбнага і, зайшоўшы на базу, выбіраю тое, што запланавала ўзяць; калі бачыла, што ёсць цікавыя мадэлі ці навінкі, таксама не абмінала іх. Тут усё ўзаемазвязана: будзе добры асартымент – будзе і выручка. Кожнаму аддзелу даводзілі штомесячныя планы, ад іх залежала і зарплата прадаўцоў, таму ў нашых інтарэсах было напаўняць паліцы і зал такімі рэчамі, якія карыстаюцца попытам у пакупнікоў. Дзіцячы аддзел план выконваў заўсёды. Дарэчы, мы лічылі не на калькулятарах, а на звычайных лічыльніках. І сёння помню, як мяне, вучаніцу прадаўца, вучылі калегі прыбаўляць-адымаць на драўляных касцяшках гэтай ручной «машынкі». (Смяецца.) І інкасацыя па магазінах не ездзіла, а выручку штодзень насілі здаваць у ашчадкасу.

 Дакладна ведаю, што адкрылі наш аддзел у ліпені 1977 года, а закрылі ў кастрычніку 1984-га.

Текст: Рита Дремо
Фото: Рыта Дрэма, з архіва Т. Драган, музея Астравецкай ЦРКБ.