Поклонится чудотворной иконе святых апостолов Петра и Павла

15:11 / 10.07.2012

І зноў астраўчане атрымліваюць магчымасць пакланіцца вялікім святыням – з 11 па 15 ліпеня ў праваслаўным храме святых апосталаў Пятра і Паўла будзе выстаўлены для пакланення цудатворны абраз гэтых святых з часцінкамі іх нятленных мошчаў.


Ікона прыбудзе са Свята-Елісавецінскага манастыра, які знаходзіцца ў Навінках пад Мінскам, якраз напярэдадні храмавага свята – Дня памяці святых першапрастольных апосталаў Пятра і Паўла. Астраўчане змогуць прыкласціся да святыні, папрасіць вялікіх вучняў Хрыста аб умацаванні іх веры, нябесным заступніцтве, духоўнай падтрымцы і малітоўнай дапамозе.
Храм, як і раней, будзе адчынены з 14 да 19 гадзін. Прыходзьце аддаць даніну павагі вялікім хрысціянскім настаўнікам.


Настаяцель храма святых апосталаў Пятра і Паўла іерэй Георгій САВІЦКІ.