Майстар-клас па аздабленню галінак вярбы прайшоў у царкоўнай нядзельнай школе

09:00 / 28.04.2024


Майстар-клас па ўпрыгожванні галінак вярбы з вучнямі царкоўнай нядзельнай школы перад права­слаўнай Вербнай правяла Ганна Васіленка. Дзеці вучыліся з густам аздаб­ляць галінкі вярбы прырод­нымі матэ­рыя­ламі, каб былі яны не толькі гаючымі, але і прыгожымі.

У нядзелю юныя прыхаджане царквы Святых апосталаў Пятра і Паўла разам з усімі праваслаўнымі вернікамі будуць вітаць імі Ўваход Гасподзень у Іерусалім.