Пераможцы арт-марафону «Гэта МАЁ права» вызначаны

10:52 / 15.03.2021

На сайце нашай газеты на мінулым тыдні быў запушчаны арт-марафон дзіцячых малюнкаў «Гэта МАЁ права», прысвечаны Дню Канстытуцыі. Сёння падведзены яго вынікі.

Дзецям і падлеткам прапанавалася даслаць фота малюнка, выкананага ў любой тэхніцы. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі сталі вучні СШ №2 і Гервяцкай СШ.

Ва ўзроставай катэгорыі 10-13 гадоў 1-е месца занялі малюнкі Марыі Васільчык і Уладзіслава Казакевіча з Гервяцкай СШ. Другое месца ў Святланы Аўгуль з СШ №2. На перамогу прэтэндавалі Анастасія Сянюць (гімназія), Аляксандра Валанцэвіч (Гервяцкая СШ), Карына Сантоцкая, Кацярына Супрановіч і Яўген Бандарчук (СШ №2).

uspi38GnP08.jpg

Малюнак Марыі Васільчык, Гервяцкая СШ


AYJJhm4-LTg.jpg

Малюнак Уладзіслава Казакевіча, Гервяцкая СШ


rCyQbFmTqO8.jpg

Малюнак Святланы Аўгуль, СШ №2


У катэгорыі 14-17 гадоў найбольшую колькасць галасоў набрала работа выхаванкі ЦТДіМ Вікторыі Глаўдзель. Вучаніца СШ №2 Вікторыя Лапшэвіч на 2-м месцы, на 3-м – Аляксандра Лакомая. У прэтэндэнтах на прызавое месца былі Маргарыта Сільвановіч і Дар’я Пукшта з Гудагайскай СШ, Яна Алексеявец з гімназіі.

IMG_20210312_111359.jpg

Малюнак Вікторыі Глаўдзель, ЦТДіМ


Без имени-1.jpg

Малюнак Вікторыі Лапшэвіч, СШ №2


1sPJqA8EFJY.jpg

Малюнак Аляксандры Лакомай, Гудагайская СШ


Пераможцаў і прызёраў арт-марафону чакаюць узнагароды ад райкама ГА БРСМ, раённай піянерскай арганізацыі і рэдакцыі газеты.






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: