Наши дети на «Зелёной планете» – отличный результат

14:46 / 01.02.2021
Грамата і Дыпломы лаўрэата – выхаванцы Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі паспяхова паказалі сябе на XVIII міжнародным дзіцячым экалагічным  форуме «Зялёная планета 2020».

34.jpg


Форум ужо шмат гадоў аб’яд­ноўвае тысячы юных удзельнікаў з розных краін. Арганізатары прапа­ноў­ваюць дзецям заявіць аб сабе ў розных відах творчасці: песеннай, харэаграфічнай, выяўленчай, дэкаратыўна-прыкладной, тэатральнай і літаратурнай. І асабліва прыемна, што кожны раз астраўчане  становяцца не проста ўдзельнікамі, а пераможцамі  форуму

У мінулым годзе тэматыка работ была накіравана на захаванне памяці аб Другой сусветнай вайне. 

Так, у конкурсе малюнкаў, якія адлюстроўваюць гіста­рыч­ную памяць пра славу ваенных часоў і пасляваенных гадоў пераможцамі сталі Дамініка Бяляўская, Марыя Вагіна, Марыя Дамажырава, Паліна Дзерах, Кацярына і Ксенія Жвікевічы, Аляксандра Клімашэўская, Ульяна Майзік, Таццяна Налівайка, Мілана Аліхвер, Паліна Пазлевіч, Дарына Паляшчук, Арцём Рудзінскі, Дар’я Фаміна, Эвеліна Хараняка, Паліна Мацкевіч, Вікторыя Глаўдзель, Злата Янкойціс і  Аляксандра Памецька.

Эвеліна Хараняка.jpg

Работа Эвеліны Хараняка


3.jpg

Малюнак Аляксандры Памецька


4.jpg

Малюнак Вікторыі Глаўдзель



Лепшымі ў стварэнні арт-аб’ектаў і кампазіцый на ваенную тэматыку прызнаны творчы тандэм Ягора Берталя і Кіры Жакавай,  а таксама  Мікалай Куліна, Ксенія Аўганко, Аліна Рогач, Дзіяна Рагавенка, Дзмітрый Саба­леўскі і Лізавета Цыганкова

Работа Кіры Жакавай і Ягора Берталя.jpg

Работа Ягора Берталя і Кіры Жакавай


Літаратурны п’едэстал ска­рыўся Паўлу Мацкевічу. Хлопчык даслаў на конкурс «Прырода і лёсы людзей» аўтарскі роздум па кінастужцы «Бессмяротны гарнізон».

Грамату за вялікі ўклад у фарміраванне экалагічнай куль­туры дзяцей і падлеткаў, захаванне культурнай спадчыны роднага краю атрымаў і Астравецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.


Вольга Герасімовіч, намеснік дырэктара ЦТДіМ:

– Радуе, што таленты нашых дзяцей і працу педагогаў так высока ацэньваюць. Галоўная ўмова конкурсу, акрамя работы ў межах азначанай тэматыкі,  выкарыстанне экалагічных матэрыялаў, паказ прыгажосці прыроды, яе натуральнасці – словам, прапаганда зялёных ідэй сярод дзяцей і моладзі. Хацелася б, каб да ўдзелу ў гэтым форуме далучыліся і навучальныя ўстановы нашага раёна, таму для зручнасці жадаючых змясцілі палажэнні аб конкурсах  на гэты год на нашым сайце – а пра афармленне заяўкі і адпраўку работ паклапоцімся мы. 




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.




Текст:
Фото: Ольга Герасимович