Рождественский венок Полины Дерех – самый красивый!

15:08 / 10.01.2019

Навучэнка Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі стала прызёрам рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-пры­клад­ной творчасці «Лёд. Кветкі. Фантазія».

Полина.jpg

Паліна Дзерах, выхаванка Аляксандры Мікалаеўны Букель, удзельнічала ў намінацыі «Зімовы настрой», па ўмовах якой дзяўчынка павінна была зрабіць калядны або навагодні вянок з прыроднага матэрыялу. Асновай вянка, які Паліна назвала «Каляднай казкай», сталі драўляныя разеткі, выкладзеныя ў некалькі слаёў і дэкарыраваныя галінкамі, шыш­камі вольхі, засушанымі кветкамі і лісцем.

Венок.jpg

Работа астраўчанкі, перш чым трапіць на заключны этап, прайшла конкурсны адбор у раёне і вобласці – і заняла ІІ месца  ў рэспубліцы, а яе аўтар узнагароджана Дып­ломам Міністэства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Цяпер калядны вянок нашай зямлячкі разам з іншымі работамі-пераможцамі экс­па­­ніруецца на выставе ў Рэс­пуб­ліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства.



Текст:
Фото: з архіва ЦТДіМ