Кто представит Островетчину на областном этапе смотра-конкурса «Здравствуй, мир!»

08:25 / 10.02.2021
374

Традыцыйны рэспубліканскі агляд-конкурс творчасці «Прывітанне, свет!» сабраў таленавітых дзяцей і падлеткаў на відэапляцоўцы.

Арганізатарам раённага этапу выступіў Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Школьнікам прапанавалі прадэманстраваць таленты ў харэаграфічнай, выканаўчай, тэатральнай, мастацкай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Па выніках адбору на вобласці Астравеччыну прадставяць вакалісткі Анастасія Ляховіч з Альхоўскай СШ, Сафія Юрчанка з СШ №3, вакальны ансамбль Kinder boom і Ульяна Гарадзецкая з ЦТДіМ. За званне лепшых танцораў паспаборнічаюць калектывы ЦТДіМ «Нон-стоп» і «Эўрыка». У тэатральнай творчасці паспрабуе сілы Дар’я Дарашкевіч з СШ №2, а майстэрства дэфіле з калекцыяй аўтарскага адзення Galaxy City прадэманструе тэатр моды ЦТДіМ.

Анастасія Ляховіч.jpg

Анастасія Ляховіч


Сафія Юрчанка.jpg

Сафія Юрчанка


Вакальны ансамбль Kinder boom.jpg

Вакальны ансамбль Kinder boom


На выставе-конкурсе ў Гродне экспануецца 19 работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці выхаванцаў ЦТДіМ, гімназіі, Падольскага НПК, Альхоўскай, Гудагайскай і Гервяцкай СШ і 8 малюнкаў, аўтарамі якіх з’яўляюцца навучэнцы СШ №1, СШ №3 і ЦТДіМ.

Жадаем юным зорачкам дайсці да фіналу!






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Рита Дремо
Фото: Ольга Герасимович
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений