Школа красоты работает в Островецком центре творчества детей и молодежи

09:16 / 29.02.2020
Пра тое, якую навуку спасцігаюць у гуртку «Школа прыгажосці», кіраўнікамі якога з’яўляюцца ажно тры педагогі,  чытайце ў нашым матэрыяле.

Ідэя адкрыцця такога аб’яд­нання па інтарэсах належыць харэографу цэнтра творчасці Наталлі Янкоўскай.

Наталля Янкоўская.jpg

– Нашы выхаванцы штогод удзельнічаюць у конкурсах па стварэнні аўтарскіх калекцый адзення. І адметнасць іх у тым, што ўбор трэба не толькі прыдумаць і пашыць, а яшчэ і прадэманстраваць яго на сабе, –  тлумачыць Наталля Валянцінаўна. – І мы кожны раз сутыкаемся з праблемамі: навучыць дзяцей у кароткі тэрмін  дэфіле і знайсці таго, хто перад выступленнем зробіць ім макіяж і прычоскі. 
У педагога ўзнікла слушная прапанова: трэба гэтаму вучыць дзяцей не эпізадычна, а мэтанакіравана, тады мы не будзем залежаць ні ад абставін, ні ад «акенцаў» у працоўным і вучэбным графіках. Тым больш ёсць і каму вучыць, і дзе зай­мацца – у новым будынку цэнт­ра творчасці месца хапае.
Школу прыгажосці наведвае  15 дзяўчат. Яны падзелены на падгрупы, з якімі па чарзе працуюць педагогі.

МОДА
Алена Чарняўская дае дзяўчынкам урокі майстэрства  па крою і шыцці, вучыць рамантаваць адзенне і ствараць  калекцыі. 
Для заняткаў юных мадэльераў арганізавана шэсць рабочых месцаў, ёсць  пяць швейных машынак і два авярлокі, стол для раскрою. 
– Пачыналі з самага прос­тага: вучыліся рабіць шыўкі, правільна гузікі прышываць, устаўляць маланкі, – расказвае навучэнка Аксана Артышэвіч.
– Працаваць на швейнай машынцы, дзірачкі «акультурваць», – дадае Вераніка Андралойць.
– Спачатку здавалася, што нічога складанага, але аказалася: не ўсё так проста, – смяецца Дар’я Сянкевіч. – Цяпер ужо і адзенне сваё падрамантаваць можам. Дапамагаем Алене Іванаўне шыць касцюмы для выступленняў нашым вакалістам і танцорам. Усё, чаму нас тут вучаць, спатрэбіцца ў жыцці.

5 Даря Сянкевіч.jpg

Цяпер дзяўчаты з педагогам працуюць над касцюмамі да раённага конкурсу мадэляў адзен­ня, які пройдзе напярэдадні 8 Сакавіка.
– Працуем з джынсам і фа­цінам. Вырашылі зрабіць уборы не паўсядзённыя, а сцэнічныя, – дзеліцца педагог. 

ПАХОДКА
Навуку дэфіле выхаванкі гуртка спасцігаюць у харэаграфічным класе. 
Прасторнае памяшканне з драў­лянай падлогай, люстраной сцяной і станкамі – галоўныя ўмовы для правя­дзен­ня паўнавартасных заняткаў створаны. І абавязкова – музычнае суправаджэнне і … фота­аб’ектыў. 

дефиле 4.jpg

Наталля Янкоўская вучыць не толькі прыгожай паходцы – гэта другасная задача, лічыць педагог. Спярша юных мадэляў трэба навучыць чуць музыку і не баяцца сцэны і фотааб’ектываў, бо каб спадабацца гледачу, трэба падабацца самой сабе.
– Дзяўчынкі пазіруюць, робім для іх фотасесіі, абавязковыя ў нас заняткі па пластыцы, міміцы, акцёрскаму майстэрству… – пералічвае Наталля Валянцінаўна. – Адпрацоўваем павароты, уменне трымацца ў неардынарных сітуацыях, напрыклад, што рабіць, калі парушылі рытмічны малюнак.
– Нам вельмі падабаюцца такія заняткі, – уключаецца ў размову выхаванка гуртка Ганна Стрыгнацкая. – Мы пачалі займацца толькі ў верасні і паўгода трэніраваліся без сцэнічных касцюмаў. Цяпер рыхтуемся да першага выхаду.
Хоць, цэльны вобраз складаюць усе тры накірункі работы Школы прыгажосці, але майстэрства дэфіле – самы важны, лічыць педагог: калі апрануцца, зрабіць  макіяж і прычоску дзяўчатам можна дапамагчы, то хадзіць за іх ніхто не зможа.

ПАМАДА
Да Анжалікі Бандарэнкі дзяўчаты прыходзяць вучыцца рабіць макіяж і прычоскі.

8.jpg

Калі гурткі па шыццю і харэа­графіі ў цэнтры творчасці працуюць ужо даўно і неабходныя ўмовы для іх правядзення былі створаны, то каб адкрыць новы накірунак – трэба было спярша набыць  патрэбныя для работы інструменты. Для педагога закупілі дэкаратыўную касметыку, кісткі, шчотачкі, плойкі і іншыя неабходныя для заняткаў рэчы.

16.jpg

Пачыналі дзяўчынкі навучан­не макіяжу на паперы – кан­ст­руіравалі твар. 
– Перад тым, як рабіць нешта  на сабе, адпрацоўваем тэхніку на скуры рукі – трэнажоры вельмі дорага каштуюць. Мадэлямі для прычосак з’яўляюцца самі дзяў­чаты, – расказвае Анжаліка Валер’еўна. – Яны ўжо шмат чаму навучыліся. Спадзяюся, што навука ў нашай Школе прыгажосці будзе для іх добрай падмогай у будучым. Можа, хто нават выбера гэта прафесіяй. 
Па словах Надзеі Грынцэвіч, за паўгода вучобы ў яе  сабраўся цэлы чамадан касметыкі – раней толькі туш была.
– Мама часта просіць, каб зра­біла ёй макіяж і прычоску, калі некуды збіраецца. Кажа, што ў мяне прыгожа атрымліваецца, – задаволена сваімі поспехамі дзяўчынка.
– Я навучылася правільна рабіць начосы і локаны, маляваць стрэлку на павеку, наносіць цені, – гаворыць навучэнка Дар’я Сянкевіч. – Хоць ўвогуле не карыстаюся дэкаратыўнай касметыкай, але ўмець гэта рабіць не зашкодзіць.
Правільна падабраць да ўбору макіяж,  прыгожа ўкласці валасы і прайсціся, зрабіць элементарны рамонт адзення – гэта павінна ўмець кожная дзяўчынка, лічыць Ксенія Ступень. Таму яна і прыйшла спасцігаць асновы азбукі для юных лэдзі.

1.jpg

2.jpg

У планах педагогаў  Школы прыгажосці, акрамя праграмных заняткаў, арганізоўваць для сваіх выхаванак перыядычныя майстар-класы з запрашэннем прафесіяналаў, якія паспяхова працуюць у тым ці іншым накірунку. 




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup


Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: