Астравецкія таленты “прывіталі свет”

11:14 / 06.03.2019
593

У Гродне падвялі вынікі абласнога этапу рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Прывітанне, свет!” – сярод пераможцаў ёсць і астраўчане.

3.jpg

Дванаццаць удзельнікаў ад нашага раёна дэманстравалі свае таленты ў вакале, харэаграфіі, тэатральнай творчасці, арыгінальным жанры, тэатры моды. Двое з іх здолелі пераканаць журы, што яны – лепшыя. Прызёрамі абласнога этапу сталі харэаграфічныя калектывы Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Гурт “Эўрыка” (кіраўнік Сяргей Елізавеценка) запаліў энергічным джайвам, а гурт “Нон-стоп” (кіраўнік Наталля Янкоўская) уразіў выдатнай харэаграфічнай гульнёй – яны занялі 2-е і 3-е месцы суадносна.

1.jpg

2.jpg

У выяўленчым і дэкаратыўна- прыкладным мастацтве высокія адзнакі журы атрымалі выхаванец Алы Зяленскай Дзяніс Юцкевіч – яго графіка заняла 3-е месца, і дуэт у складзе Аліны Рогач і Аліны Казлоўскай, якія займаюцца саломапляценнем у Валянціны Віннічак, – дзяўчаты сталі абсалютнымі пераможцамі.


Текст: Рита Дремо
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений