Раённы этап рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Прывітанне, свет!” прайшоў у Астраўцы

10:57 / 20.01.2019

Таленавітых дзяцей з сельскіх і гарадскіх школ сабраў агляд-конкурс «Прывітанне, свет!», пераможцы якога прадстаўлялі наш раён на аднайменным занальным этапе рэспубліканскага конкурсу ў Ашмянах. 

Гэта быў фестываль творчасці, дзе адчувалася не спаборніцтва,  а еднасць, лёгкасць, узаемападтрымка – на некалькі гадзін актавая зала гімназіі №1 пера­ўтварылася ў пляцоўку парада юных зорачак. Яны  дэманстравалі сваю творчасць у песнях, танцах, дэфіле, акцёрскім майстэрстве,  мастацкім слове, арыгінальным жанры і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Tantsavalny_kalektyw_Zadorynki.jpg

Вакал быў прадстаўлены дванаццаццю нумарамі на рускай, беларускай і нават англійскай мовах. 

Юныя спевакі не толькі дэ­ман­стравалі свае прыродныя дадзеныя, але і дапоўнілі іх касцюмам, прычоскай, макіяжам, жэстамі і мімікай, рэквізітам, ствараючы суцэльны вобраз. Некаторыя выходзілі на сцэну з групай падтрымкі, камусьці, здавалася, і  аднаму месца на подыуме было мала. 

Дыпломамі І ступені ўзна­гароджаны Ангеліна Доўк­ша з Астравецкага ЦТДіМ і Валерыя Шлыковіч з Гудагайскай СШ. 

Дыпломы ІІ ступені атрымалі Аляксандра Шаламіцкая з Мальскага НПК, Ганна Казлоўская і Анастасія Вясько з СШ №1, Яна Алёкса і Дар’я Мілько з Гудагайскай СШ. 

Дыпломы ІІІ ступені ў Кацяры­ны Грымбоўскай з Мальскага НПК, Вікторыі Іванцэвіч і Веранікі Масевіч з Кямелішкаўскага НПК.

На Ашмяншчыне наш раён прадстаўлялі Ангеліна Доўкша, Валерыя Шлыковіч і Яна Алёкса.

Dowksha_Angelina.jpg

Харэаграфія сабрала на сцэне сем творчых калектываў – і гэта было проста ах! 

Разнастайнасць жанраў – ад народных да спартыўных танцаў, і нават тэатралізаванае шоу – уражвала. Не пакінулі нікога раўнадушнымі да дробязяў прадуманыя касцюмы і вобразы асобных удзельнікаў – было адчуванне, што перад намі выступаюць сапраўдныя артысты. За шыкоўныя выступленні дзяцей вялікі дзякуй іх педагогам.

Лепшымі прызнаны  ансамбль «Астравок» гімназіі №1, калектывы «Задорынкі», «Нон-стоп» і «Эўрыка» Астравецкага ЦТДіМ – яны прадстаўлялі Астравеччыну на занальным этапе конкурсу.

На другім месцы «Іскрынкі» з Варонскага НПК і «Вяснушкі» з Кямелішкаўскага НПК.

Трэцяе месца ў танцавальнага калектыву «На грані» Спондаўскага НПК.

Tantsavalny_ansambl_Astravok.jpg

Арыгінальны жанр«адолеў» толькі адзін удзельнік – гімназіст Ілля Шыгера. 

І каб вы толькі бачылі, якім прафесійным было выступленне гэтага хлопца! Перад тым як пачаць свой нумар з картачнымі фокусамі, Ілля зрабіў рэмарку, што ён не чараўнік і не ілюзіяніст, проста ёсць рэчы, якія на першы погляд  не паддаюцца логіцы, – і прадэманстраваў цудоўнае валоданне сакрэтамі картачнага мага, адмысловую спрытнасць рук і трапны гумар. 

Зал па-шчыраму зай­здросціў членам журы – менавіта над гэтымі людзьмі праводзіў эксперыменты юны ілюзіяніст.

Вядома, Ілля Шыгера  быў абраны да ўдзелу ў наступным этапе конкурсу «Прывітанне, свет!»

Shygera_Illya.jpg

Дэкаратыўна-прыкладныя вырабы, прадстаў­леныя да ўдзелу ў раённым этапе агляду-конкурсу, дэманстра­валіся на выставе ў  Цэнтры твор­часці дзяцей і моладзі. 

Дарэчы, выставу ў Гродзенскім палацы творчасці дзяцей і моладзі ўпрыгожаць саломапляценне Аліны Рогач і Аліны Казлоўскай, роспіс па шкле Паліны Андралойць і Юліі Субач,  мастацкі тэкстыль Паліны Вянгроўскай, Алесі Паршутовіч і Антаніны Алёксы з Астравецкага ЦТДіМ, выцінанкі Бажэны Ромаш і Анжалікі Мілаш з Альхоўскай СШ, малюнкі Дзяніса Юцкевіча, які прадстаўляў Астравецкі ЦТДіМ і Гудагайскую СШ, а таксама ткацтва Вікторыі Шылько з Падольскага НПК.

4.jpg

Работа Ромаш Бажэны, Мілаш Анжалікі,«З любоўю да роднага краю»


Юцкевич Денис.jpg

Работа Дзяніса Юцкевіча

Мастацтва слова аб’яднала ў сваёй намінацыі сем чытальнікаў, на жаль, у жанры канферанс не заявіўся ніхто. 

Дарэчы сказаць, што гэта быў, на­пэўна, самы склада­ны конкурс. У ад­розненне ад іншых сольных удзель­ні­каў, якім, напрык­лад, дазвалялася вы­­ка­рыстоўваць бэк-вакал, падтанцоўку, пра­цаваць з пама­гатымі,  тут адзінай «пад­­трымкай» юных чытальнікаў  мог быць толькі рэквізіт.

Да слёз пранікнёна, пра­пус­ціўшы праз сябе кожнае слова, яскрава ўвасобілі ў рэчаіс­насць сваіх  літаратурных герояў Назар Ярмак і Паліна Ярмак з Міхалішкаўскай СШ і Ангелі­на Івашкевіч са Спон­даўскага НПК. Гэтыя школь­нікі прызнаны лепшымі дэкла­матарамі і прадстаўлялі наш раён на занальным туры.

Другое месца – у Паліны Чымбар з Міхалішкаўскай СШ, а трэцяе падзялілі Дар’я Рабкоў­ская з Варонскага НПК, Эдзіта Ярмак з Альхоўскай СШ і Артур Дзенюш з Кямелішкаўскага НПК.

Gledachy.jpg

Тэатр модытаксама, як і арыгінальны жанр, быў прадстаўлены толькі адным нумарам, праўда, удзельнікаў у ім было больш. 

На сцэну адна за адной выйшла сямёра дзяўчат у кветкавых уборах. Гэта быў гімназічны тэатр моды «Шык», які ў танцы дэманстраваў адмыслова аздобленыя сукенкі і аксесуары да іх, а сцэнічны вобраз кожнай «кветачкі» трапна дапаўнялі прычоскі і макіяж. 

Адточанасць рухаў юных ма­дэляў, іх упэўненасць, уменне трымацца на сцэне і цікавыя аў­тарскія мадэлі – такі нумар не мог не прайсці на занальны адбор.

Удзельнікі занальнага этапу агляду-конкурсу «Прывітанне, свет!» вызна­чаны, іх выс­туп­ленні ўжо прагледзела абласное журы – будзем спадзявацца, што на паўфінал астраўчане трапяць, і чакаць туды запрашэння.

Grymbowskaya_Katsyaryna.jpgMasevich_Veranika.jpgShlykovich_Valeryya.jpgTantsavalny_kalektyw_Ewryka.jpgTantsavalny_kalektyw_Iskarka.jpgTantsavalny_kalektyw_Na_grani.jpgTantsavalny_kalektyw_Non-stop.jpgTantsavalny_kalektyw_Vyasnushki.jpgTeatr_mody_Shyk.jpgYarmak_Edzita.jpgYarmak_Nazar.jpg



Текст:
Фото: аўтара і Рамана ДРЭМЫ