Падведзены вынікі раённага фестывалю-конкурсу юных мадэльераў і дызайнераў «Сілуэт»

13:03 / 05.06.2020
Вызначаны пераможцы раённага фестывалю-конкурсу юных мадэльераў і дызайнераў «Сілуэт».

У фестывалі ўзяло ўдзел пяць устаноў адукацыі, якія прад­стаў­лялі калекцыі дзіцячага адзення ў дзвюх намінацыях: «Крэатыў» і «Этнастыль». 

Работы ўдзельнікаў ацэньвала пра­фесійнае журы і на­ведвальнікі сайта газеты «Астравецкая праўда».

На жаль, з-за пандэміі арганізатары конкурсу не змаглі правесці фестываль у запланаваным фармаце: вочна, з запрашэннем гледачоў і паказам калекцый ужывую. Паколькі  заяўкі на ўдзел паступілі і мадэлі ўжо былі адшытыя, удзельнікам было прапанавана зняць дэфіле на відэа – па прадстаўленых запі­сах ацэньваліся работы канкурсантаў. 

Трэба сказаць, што ў такім прадстаўленні быў свой плюс: на агульнае ўспрыняцце  працавалі яшчэ работа аператара і ўдалы мантаж сюжэту.

У намінацыі «Крэатыў» было заяў­лена дзве калекцыі: Galaxy city цэнтра творчасці і Revers СШ №3. Па мерка­ванні журы найбольш дэтальна прадуманыя і тэхнічна скла­даныя для ўвасаблення мадэлі выха­ванцаў «Школы прыгажосці» ЦТДіМ.

Коллекция Galaxy city.jpg

Galaxy city


Коллекция Revers.jpg

Revers



У намінацыі «Этнастыль» спра­чалася за лі­дар­ства тры дзі­цячыя ка­лекцыі: «Ма­ленькія беларусы» СШ №1, «Вдохновение» гім­назіі №1 і «Валошкі» Варнянскага НПК. Тут лепшай прызнана работа гімназістаў.

Пераможцы ў кожнай намі­на­цыі ат­ры­­малі дыпломы аддзела адукацыі і па­дарачныя сертыфікаты на суму 100 рублёў ад раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».

Коллекция Маленькія беларусы.jpg

«Ма­ленькія беларусы»


Коллекция Вдохновение.jpg

«Вдохновение»


Коллекция Валошкі.jpg

«Валошкі»



Уладальніка прыза глядацкіх сім­патый вылучалі шляхам галасавання на сайце нашай газеты – без падзелу на намінацыі. Найбольшую колькасць «падабаек» (2 164) набрала калекцыя Galaxy city, яе аўтары атрымалі падарунак ад «раёнкі». 


З першых вуснаў

Алена Чарняўская, педагог «Школы прыгажосці»:

Алена Чарняўская.jpg



– Прыемна, што на­шу з дзець­мі работу ацанілі і журы,  і ўдзельнікі галасавання. Маім дзяўчатам ха­це­­лася не будзён­насці ма­­дэ­ляў, а нечага незвы­чай­­нага – прапановы наконт гэтага ўносілі ўсе: і нашы педагогі, і выха­­ванцы. У выніку атрымалася Galaxy city.

Шылі калекцыю цягам двух месяцаў – працавалі не толькі тыя пяць дзяўчынак, якія выступалі ў дэфіле, а ўсе выхаванкі гуртка. У нас толькі фацін для мадэляў куплены,  а аснова – джынс – прынесенае непатрэбнае адзенне, якое збіралі ўсім цэнтрам. А тады гэта трэба было распароць, адпрасаваць, адабраць па колеры – каб падрыхтаваць для крою. 

Каб стварыць суцэльны вобраз і годна прадэманстраваць зробленае, трэба працаваць у камандзе – адзін у полі не воін. Так, макіяж і прычоскі дзяўчаты рабілі пад кіраўніцтвам нашага педагога Анжалікі Бандарэнкі. Падборкай музыкі і адпрацоўкай дэфіле займалася харэограф Наталля Янкоўская.

Вольга Сцефановіч, намеснік дырэктара Астравецкага ЦТДіМ, арганізатар фестывалю:

Вольга Сцефановіч.jpg



– Удзел у падобным конкурсе патрабуе   вы­дат­каў: творчая ідэя, ка­нешне, на першым плане, але калі няма з чым яе ўвасабляць, нічога не атрымаецца. Яшчэ адзін важны момант, на маю думку, – узнагароды, каб заахвоціць да ўдзелу ў конкурсе, каб было за што зма­­гацца – каб апраўдаць панесеныя выдаткі. Спадзяюся, што ў наступны раз у нас з’явіцца яшчэ адзін спонсар  – паспрабуем выйграць грант на рэалізацыю гэтага праекта.



 Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: