Адкрыццё фантана, салют і канцэрт “Лепрыконсаў” завяршылі святкаванне 75-годдзя вызвалення Беларусі

08:50 / 04.07.2019

Тысячы маленькіх кропелек ляцелі ў розныя бакі і столькі ж маленькіх агеньчыкаў – у неба. Галоўнымі відовішчамі вечара Дня Незалежнасці стала адкрыццё гарадскога фантана і святочны салют.

У дзень 75-годдзя вызвалення Беларусі і Астраўца ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў для жыхароў і гасцей горада арганізатары свята падрыхтавалі нямала сюрпрызаў. І адзін з іх – адкрыццё гарадскога фантана ля вострава кахання, які прывітаў астраўчан бурлівай мелодыяй і паказытаў гарэзлівымі пырскамі.

1.jpg


Грандыёзным і бліскучым відовішчам вечара стаў святочны салют. А затым самых вытрыманых астраўчан павіншавалі з Днём Незалежнасці і парадавалі запальваючымі песнямі ўдзельнікі беларускага поп-панк гурта “Лепрыконсы”.

2.jpg


Текст: