День Независимости отпраздновали вместе с Финбергом

19:20 / 03.07.2019

Дзень Незалежнасці і 75-годдзе вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў астраўчане адсвяткавалі разам з Міхаілам Фінбергам.

1.jpg

Канцэрты заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга ў Астраўцы ўжо сталі добрай традыцыяй: ні адно вялікае свята не абыходзіцца без зараду бадзёрасці і радасці, настальгіі і замілавання прыгожай музыкай і галасамі, якія нам дорыць таленавіты калектыў. Аднак і ў гэты раз свабодных месцаў у кінаканцэртнай зале не было задоўга да таго, як загучала першая кампазіцыя.

2.jpg

Мінорны настрой дарылі песні пра вайну – сучасныя, новыя і тыя, што ўжо добра вядомыя кожнаму беларусу. Гарачыя апладысменты падказвалі, што гледачы па поўнай успрымаюць усё, пра што шчыра і па-простаму, бы самым блізкім сябрам, расказвае Міхаіл Фінберг. І гэта яднанне залы, якая ўдзячна ўбірала кожны гук, кожны ўздых, які даносіўся са сцэны, шмат чаго вартае.

3.jpg



Текст:
Фото: Ольга Хотянович