Газета ўжо паведамляла, што сярод устаноў адукацыі праходзіў раённы этап абласнога конкурсу “Брэнд года сістэмы адукацыі”. Тады пераможцамі сталі гімназія №1, Гервяцкая СШ, Варнянскі НПК і Астравецкі цэнтр пазашкольнай работы. Яны і атрымалі магчымасць пазмагацца за права называцца лепшымі ў сваёй намінацыі ў абласным конкурсе.
Нядаўна былі падведзены вынікі абласнога конкурсу,... Читать далее
Аўтарскі ракурс Эдуарда Свірыда
Пры ўсіх адрозненнях перакананых праціўнікаў развіцця ядзернай энергетыкі ўсіх іх аб’ядноўваюць, робяць падобнымі адзін на аднаго, некалькі асаблівасцей.
Сярод іх — катэгарычнае непрыняцце процілеглага пункту погляду, нават у асобнай яго частцы, у дэталях; вольная інтэрпрэтацыя, адмаўленне аб’ектыўных фактаў; апеліраванне найперш да пачуццёвай, эмацыянальнай складаемай чалавечай асобы, якая, як... Читать далее
(Успаміны і развагі ў сувязі са 110-годдзем нараджэння Мар’яна Богуша-Шышкі)
Не ведаю, як у каго, а ў мяне ледзь не самае вялікае задавальненне выклікае знаёмства з біяграфічнымі даведнікамі, якія прысвечаны знакамітым дзеячам Расіі, Польшчы, Літвы, Украіны, Ізраіля, ЗША, Германіі. Гартаеш – і абавязкова сустрэнеш невядомых нашай навуцы суайчыннікаў.... Читать далее
Раённыя бацькоўскія сходы, якія штогод праводзяцца аддзелам адукацыі, сталі ўжо папулярнымі сярод бацькоў, яны наведваюць іх, каб даведацца нешта новае, паглядзець, у якіх умовах вучацца іх дзеці, атрымаць адказы на цікавячыя пытанні, звязаныя з выхаваннем дзяцей.
У мінулую суботу ў кінаканцэртнай зале “Астравец” сабраліся бацькі і педагогі з усіх школ раёна,... Читать далее
Санітары нашага горада
Пакуль мы радуемся снегу – дворнікам даводзіцца раскідваць заносы, расчышчаць вуліцы і дарогі; наступае доўгачаканая вясна – з-пад снегу выплывае шырокі “асартымент” смецця – і зноў у іх мора работы; калі мы летам адпачываем у цяньку – санітары нашага горада ў трыццаціградусную спёку робяць яго вуліцы чыстымі і... Читать далее
Чарговая прэс-канферэнцыя журналістаў цэнтральных, абласных і раённых СМІ са старшынёй абласнога выканаўчага камітэта Сямёнам Барысавічам Шапірам адбылася ў мінулую сераду ў Лідзе. Папярэднічала ёй знаёмства прадстаўнікоў мас-медыя з некаторымі найбольш цікавымі прамысловымі прадпрыемствамі і аб’етамі сацыяльнай сферы гэтага горада.
Прадпрымальнасць у дзеянні
Пачалося яно з наведвання ЗАТ “Каскад”. За някідкай назвай хаваецца... Читать далее
Прайшоў трэці тур раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях, які да таго ж з’яўляўся этапам завочнага чэмпіянату вобласці па інтэлектуальных гульнях.
Абышоўся ён без страт: на гульню прыйшлі ўсе раней заяўленыя дзесяць каманд, плюс госці з Ашмян – каманда “Гасіла”, якая гуляе па-за конкурсам.
На гэты раз вядучая Ларыса Каханоўская прывезла дзве гульні... Читать далее
У пісьме ў рэдакцыю пасажыры, якія ехалі 19 лютага аўтобусам “Астравец-Кямелішкі” Д.Качкан, В.Кісель, Р.Стажынская, У.Стажынская скардзіліся, што вадзіцель аўтобуса літаральна замарозіў пасажыраў: у дарозе не ўключаў печку, на прыпынках без патрэбы трымаў адчыненымі дзверы, нягледзячы на тое, што тэмпература паветра на вуліцы ў той дзень была каля 18 градусаў марозу.
Пісьмо... Читать далее
Чарговыя ўзнагароды прывезлі астравецкія баксёры са Слоніма з рэспубліканскага турніру памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
На спаборніцтва паехалі дзве маладыя каманды хлопчыкаў 1997-98 і 1999-2000 гадоў нараджэння. Для некаторых гэты турнір стаў дэбютным выхадам на рынг. Аднак з эмоцыямі яны справіліся і ў выніку прадэманстравалі добрыя баі.
У малодшай групе былі прадстаўлены чатыры выхаванцы... Читать далее
Традыцыйна 24 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з туберкулёзам. Большасць людзей не прыдаюць гэтай хваробе вялікага значэння, а між іншым, яна з’яўляецца вельмі каварнай. І ў Астравецкім раёне сітуацыю з захворваннем туберкулёзам нельга назваць бяспечнай.
У сувязі з гэтым у Сусветны дзень барацьбы з туберкулёзам супрацоўнікі раённай бальніцы, цэнтра гігіены і... Читать далее