Вся жизнь бискупа Юзефа Станевского связана с Гродненщиной

08:00 / 19.02.2014
Першага лютага ў гродзенскім катэдральным касцёле святога Францішка Ксаверыя ксёндз прэлат Юзаф Станеўскі прыняў біскупскае пасвячэнне. З гэтага часу ён будзе падтрымліваць у пастырскім служэнні біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча як дапаможны біскуп дыяцэзіі.

Усё жыццё біскупа Юзафа Станеўскага звязана з Гродзеншчынай: тут ён нарадзіўся, тут адчуў сваё пакліканне, тут вывучаў філасофію і тэалогію ў Гродзенскай семінарыі, якую пасля ўзначаліў, тут служыў людзям у мясцовым касцёле і тут прыняў пасвячэнне ў біскупы.
Па традыцыі падчас Эўхарыстыі была зачытана намінацыйная була Папы Рымскага Францішка. Важным момантам стала ўскладанне рук (знак перадачы моцы Духа Святога) на выбранага галоўным пасвячаючым, асістуючымі і другімі біскупамі. Адбыліся таксама малітва пасвячэння, намашчэнне цела і ўручэнне новаму біскупу персценя і Евангелля. Новы іерарх таксама атрымаў мітру і пастарал – сімвал біскупскай улады. Герб біскупа Юзафа Станеўскага дапаўняецца дэвізам біскупскага служэння: “Радасць Евангелля”.
Новы біскуп прыняў віншаванні ад прысутных і ў сваю чаргу звярнуўся да ўсіх прысутных са словамі: “Шануйце і бараніце жыццё, ненароджанае або слабое з прычыны хваробы, калецтва ці старасці. Трывайце ў непарыўнасці сакрамэнтальнага сужэнства, здольнага перадаць дар жыцця праз любоў мужчыны і жанчыны. Падтрымлівайце ў вашых сем’ях супольную малітву, супольны пасілак, майце час на размову з дзецьмі і адвагу тлумачэння моладзі жыццёвых пытанняў. Шануйце святароў і нас, біскупаў, кансэкраваных асобаў, бараніце іх і падтрымлівайце сваіх пастыраў.”


Паводле саtholic.by.