Работа островчанки стала лучшей в номинации "Живопись"

14:00 / 31.03.2013
Пераможцам абласнога конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці моладзі “ТэхнаІнтэлект” стала Насця Ульянава,  выхаванка гуртка цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Акадэмічны малюнак. Жывапіс” Тэрэсы Іосіфаўны Варановіч.

Насця ўдзельнічала ў секцыі “Жывапіс”, удзельнікам якой неабходна было прадаставіць творчую работу на тэму “Двор майго дзяцінства”. Яе жывапісная работа “У бабулі” была прызнана абласным журы лепшай – і Насця ў складзе дэлегацыі Гродзенскай вобласці накіравалася абараняць гонар не толькі нашага раёна, але і вобласці на рэспубліканскі конкурс, які ў чацвёрты раз праходзіў у БНТУ.
Два дні, праведзеныя ў Мінску, пакінулі шмат станоўчых уражанняў. Да пачатку конкурсу рабяты наведалі выставу тэхнічнай творчасці ўдзельнікаў. Чаго тут толькі не было! Мадэлі караблёў, самалётаў, ракет і аўтамабіляў, радыёэлектрычныя і энергазберагальныя прыборы, праграмныя комплексы, а таксама творчыя работы па малюнку, жывапісу і кампазіцыі – вочы разбягаліся, а розум здзіўляўся напрацоўкам нашых школьнікаў.
Удзельнікаў конкурсу таксама чакалі экскурсіі ў музей і на выставу дасягненняў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Пасля іх пачалася абарона работ і “вынясенне прысуду”, які рабілі вядомыя вучоныя, вынаходнікі і педагогі-наватары.
Усе канкурсанты атрымалі пасведчанні “Удзельнік рэспубліканскага конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці вучнёўскай моладзі “ТэхнаІнтэлект”.


-------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.