Победы островецких школьников в "Зимней феерии"

11:45 / 08.02.2013

У Гродне падвялі вынікі абласнога конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Зімовая феерыя”. У ім прынялі ўдзел усе раёны вобласці – 73 творчыя работы былі прадстаўлены на суд журы, якое ацэньвала новы погляд на творчыя магчымасці ў выкарыстанні розных тэхналогій дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Вырабы з саломкі, лазы і паперы, ткацтва, мастацкі роспіс, мастацкая апрацоўка скуры – чаго тут толькі не было!


Вынікі конкурсу падводзіліся ў трох намінацыях. І ў кожнай былі адзначаны работы нашых таленавітых дзяцей, выхаванцаў раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.
Так, у намінацыі “Крэатыўны Дзед Мароз і стыльная Снягурачка” другое месца было прысуджана Віялеце Шпургіс і Дзіяне Млынскай, выхаванкам гуртка “Чароўная Бусінка”, кіраўніком якога з’яўляецца Н.В. Рынковіч.
Навагоднія цацкі з саломы Дзіяны Гейба, якая займаецца ў гуртку В.В. Віннічак “Ачумелыя ручкі”, таксама прыйшліся даспадобы членам абласнога журы. Яе ўпрыгожванні сталі лепшымі ў намінацыі “Ёлачная цацка”, а дзяўчына атрымала дыплом за першае месца.
Першае месца з уручэннем дыплома першай ступені занялі выхаванцы Я.І. Мілаш – Расціслаў Гудойць, Лёша Яжоў і Дзіма Буйко, якія з лазы стварылі цудоўную навагоднюю кампазіцыю і перамаглі ў намінацыі “Навагодняя сюжэтная кампазіцыя”.
Цяпер работы нашых таленавітых школьнікаў прымаюць удзел у абласной выставе “Снежная карусель” і падзівіцца на іх можа любы жадаючы.


-------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.