Островчане присоединились к акции "Чытаем разам", посвящённой Максиму Богдановичу

13:19 / 09.12.2016
%d0%bc%d0%b0%d0%ba%d1%81%d1%96%d0%bc-%d0%b1%d0%b0%d0%b3%d0%b4%d0%b0%d0%bd%d0%be%d0%b2%d1%96%d1%87-1911_У многіх з нас любоў да маладога, таленавітага, праніклівага паэта з трагічным лёсам Максіма Багдановіча, які сваім адзіным “Вянком” назаўжды расквеціў небасхіл беларускай паэзіі вершамі-васількамі, зарадзілася на першых уроках беларускай літаратуры. Ну і як можна не ўлюбіцца ў “Зорку Венеру”, у верш “Я хацеў бы спаткацца з вамі…”

125 гадоў назад нарадзіўся знакаміты беларускі класік. Напярэдадні яго юбілею ў Астравецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшлі літаратурныя чытанні ў межах абласной акцыі “Чытаем разам”.

На запрашэнне бібліятэкараў адгукнуліся вучні 9 класаў СШ №2 г.Астравец і супрацоўніца Астравецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Таццяна Генадзьеўна Пенталь, якая пранікнёна прачытала верш “Ужо пара дадому збірацца…”. Дырэктар Астравецкай раённай бібліятэкі Кацярына Францаўна Аскерка нагадала прысутным знакаміты верш Максіма Багдановіча пра слуцкіх ткачых. Работнікі аддзела абслугоўвання  і інфармацыі падрыхтавалі да імпрэзы літаратурна-музычную кампазіцыю і відэапрэзентацыю пра Максіма Багдановіча, яго творчасць, сям’ю і ўшанаванне памяці пра паэта ў розных мясцінах Беларусі і па-за яе межамі. У чытальнай зале аформлена выстава “Гонар нашай літаратуры”, дзе кожны жадаючы можа ўзгадаць забытыя са школьнай пары вершы Максіма Багдановіча, і ўплесці свой успамін-васілёк у агульны вянок памяці.

Алена ГАНУЛІЧ.