14-15 июля пройдут торжества в Гудогайском костёле Посещения Пресвятой Девы Марии

10:11 / 11.07.2012
Паважаныя вернікі!

З вялікай радасцю і даверам да Пана Бога запрашаем вас прыняць удзел ва ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай, якая адбудзецца 14-15 ліпеня ў Гудагайскім касцёле Наведання Маці Божай.



14 ліпеня

10.30-16.30 – VІ Нацыянальная пілігрымка каталіцкіх сем’яў: канферэнцыя, Святая Імша, сумесны абед, Крыжовы шлях на Кальварыі. 19.00 – Святая Імша і заканчэнне навэнны. Пасля заканчэння Імшы – Крыжовы шлях на Кальварыі. 23.15 – Нешпары пра Найсвяцейшую Панну Марыю з разважаннем. 24.00 – Працэсія са свечкамі; – Святая Імша, якую правядуць новавысвенчаныя святары Пінскай духоўнай семінарыі; – Начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту.
15 ліпеня

08.30 – Гадзінкі, прысвечаныя Маці Божай. 09.30 – Святая Імша на польскай мове. 12.00 – Урачыстая Святая Імша, якую ўзначаліць Яго Эксцэленцыя ксёндз біскуп Антоні Дзям”янка. Ва Урачыстай Імшы таксама прыме ўдзел старшыня біскупата Беларусі ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Сваімі спевамі свята ўпрыгожаць удзельнікі музычнага калектыву з Брэста.



Спадзяёмся, што сумесная малітва дапаможа ўсім, хто аддае сябе пад апеку Маці Божай, умацаваць веру, надзею і любоў.

З малітвай святары і парафіяне Гудагайскай парафіі.




Фото взято в качестве иллюстрации с сайта atolikforum.ru