Торжественное шествие католиков по улицам Островца

10:10 / 08.06.2012

Кожны год у першы пасля Святой Тройцы чацвер адзначаецца ўрачыстасць Найсвяцейшых Цела і Крыві Хрыста. У Астраўцы ў гэты дзень працэсія вернікаў на чале са святарамі, якія нясуць галоўную святыню хрысціян – Найсвяцейшы Сакрамант, ідзе ад касцёла святых Космы і Даміяна да касцёла Узнясення Святога Крыжа, спыняючыся ля спецыяльна ўстаноўленых на вуліцах горада імправізаваных алтароў для кароткай малітвы.


Сёлета ва ўрачыстым шэсці прынялі ўдзел прыкладна паўтары тысячы чалавек. Акапэльныя спевы вернікаў межаваліся з музыкай у выкананні духавога аркестра раённай школы мастацтваў. Горад вітаў святочную працэсію кветкамі і абразамі.


Тэкст і фота Ганны ЧАКУР.