Падзяка святару

09:51 / 21.12.2011

Падзяку старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта атрымаў благачынны Астравецкага благачыння, настаяцель Свята-Петрапаўлаўскай праваслаўнай царквы айцец Георгій Савіцкі (іерэй Юрый Антонавіч Савіцкі).


Вядома, што беларуская праваслаўная царква актыўна супрацоўнічае з падраздзяленнямі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. І Астравецкая, якая знаходзіцца на памежжы і апякуецца ваеннаслужачымі Гудагайскай пагранічнай камендатуры і Лошскай пагранзаставы, паказвае ў гэтым прыклад.
Менавіта за актыўнае асабістае садзейнічанне гэтаму супрацоўніцтву, узбагачэнне духоўнага і маральнага жыцця воінскага калектыву органаў пагранічнай службы і быў адзначаны падзякай старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта І.А. Рачкоўскага айцец Георгій.


Ніна АЛЯКСЕЕВА.