Якія кнігі Міколы Мятліцкага ёсць у раённай бібліятэцы

13:00 / 11.04.2024


Не ўчора з’явілася меркаванне, што наша мова – адна з самых прыгожых і мілагучных. Калі слухаеш яе, адчуваеш сапраўд­нае задавальненне. Творы на беларускай мове кранаюць душу. 

А дзе знайсці цікавыя кнігі бела­рускіх аўтараў? Дапаможа ў гэтым бібліятэка. І журналісты газеты. 

У новым сумесным праекце «Чытаем сваё» мы раскажам і падкажам, на каго з беларускіх літаратараў звярнуць увагу; якія творы пачытаць і чаму; якія навінкі з’явіліся ў фондах раённай бібліятэкі.

Так што чытаем разам – выбіраем сваё!

Мікола Мятліцкі – вядомы беларускі паэт, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986), Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы (1998), літа­ратурнай прэміі «Залаты Купідон» (2011), спецыяль­най прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2013), міжнароднай літаратурнай прэміі «Алаш» (Казахстан, 2017). Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2019).

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся 20 сакавіка 1954 года ў вёcцы Бaбчын Xoйнiцкaгa paёнa Гoмeльcкaй вoблacцi. 

Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1977) працаваў карэспандэнтам штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 1983 года – рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 2002–2014 гадах – галоўны рэдактар часопіса «Полымя». 

У апошнія гады шмат і плённа займаўся перакладамі. Асабліва яго цікавіла кітайская паэзія. 

Памёр 27 лістапада 2021 года.

Творчасць Міколы Мятліцкага – адна з яскравых старонак беларускай літаратуры ХХ–ХХІ ст. Гэта паэт, які паказаў, што чалавек здольны пераадолець любыя цяжкасці, супрацьстаяць глабальным праблемам гісторыі, і бязмежна любіць жыццё.

Кнігаагляд ад бібляітэкі

Глыбінныя віры Міколы Мятліцкага
Прапануем увазе некаторыя з кніг Міколы Мятліцкага, якія ёсць у раённай бібліятэцы.

«Жыцця глыбін­ныя віры: вершы і балады». 
Чарнобыльская тэма – асноўная ў паэзіі Міколы Мятліцкага. Чарнобыльская трагедыя стала для яго магутным штуршком для паглыблення філасофскай думкі, аналітычнага стаўлення да жыцця і гісторыі народа. Паэт больш востра стаў адчуваць адказнасць перад продкамі і нашчадкамі.

«Шлях чалавечы: вершы, паэмы». 
Кніга пра тpaгeдыю poднaгa кpaю, знiшчaнaгa бядoй. Толькі душой адчуваючы родны край, можна на­пісаць пра яго такія шчырыя радкі. Пісьменнік, чыя родная старонка засталася за калючым дротам зоны адчужэння, заклікае, каб гэты боль быў пачуты ў маштабах усяго чалавецтва.

«Бабчын: Кніга жыцця». 

Унiкaльнaй з’явaй y бeлapycкaй пaэзii cтaў збopнiк пaэзii «Бaбчын» (Дзяржаўная прэмія Беларусі, 1998) – cвoeaсаблівы паэтычны пoмнiк роднай вёcцы паэта, зaгyб­лeнaй Чapнoбылeм. Нягледзячы на ўвесь драматызм, няма адчування жыццёвага тупіка, безвыходнасці ці адчаю. Мужнасць, воля, стойкасць – вось аснова светаадчування паэта.

«Ружа вят­роў: вершы і паэмы». 
Беларусь пад вятрамі эпох, яе мужны лёс на скрыжаваннях гісторыі – гэта памяць і абавязак перад тымі, хто аддаў жыццё за свабоду роднай зямлі. Сумленнем палеглых жыве малады абаронца Радзімы, сучаснік паэта, пра якога ён пранікнёна піша на старонках зборніка. 

«Бяссмерт­нік: вершы і паэма». 
У кнізе паэтычна сфармулявана беларуская жыццястойкасць і чала­векалюбства, адкрываюцца вытокі тых духоўных сіл народа, якія неаднаразова дапамаглі яму выстаяць на нялёгкім гістарычным шляху, а нашай Айчыне – стаць адной з найбольш інтэлектуальна развітых дзяржаў свету.

«Існасць: вершы».  
Велічы перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і сутнасці нашага пасляваеннага мірнага жыцця прысвяціў паэт сваю кнігу «Існасць» . Аўтар звяр­таецца да мі­ну­лага, значных гістарычных падзей, пры­адкрывае заслону будучыні. 

«Абярэг: вершы і паэмы». 
«Абярэг» – заключная кніга паэтычнай трылогіі (папярэднія  – «Бяс­смертнік», «Існасць»). Галоўны аўтар­­скі клопат – сабраць і захаваць у слове лёсавызначальныя каштоўнасці, на якіх спаконвечна сталююцца чалавечыя свядомасць і годнасць, зберагчы гэты спадчынны скарб ад сусветнага разбуральнага наступу.

«Сарока з праспекта: вершы». 
Шчодра ілюстраваная кніга з вер­шаванымі гісторыямі з жыцця гарадскіх жыхароў. Пра іх прыгоды апавядае чытачам незвычайная сарока-гараджанка, якая гняздуе на мінскім праспекце ў кроне каштана.

*Мікола Мятліцкі быў частым госцем Астравеччыны: цешчына хата ў Пера­возніках стала другой радзімай паэта пасля таго, як першая апынулася ў зоне адчужэння з-за Чарнобыльскай аварыі. Мност­ва таленавітых вершаў, прысвечаных тутэйшым цудоўным мясцінам і лю­дзям, напісаны ім на беразе хуткаплыннай Віліі, у Перавозніках і Быстрыцы. Яны склалі аснову кніг «На беразе маім» і «Жыцця глыбінныя віры». 
________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________  

Падрыхтавала Інга ШЛЫКОВІЧ.

Фото: из архива героя