Якія ўзнагароды заваявалі таленты Астравеччыны ў сакавіку

18:00 / 02.04.2024


Юныя і дарослыя астравецкія таленты працягваюць папаўняць скарбонку ўзнагарод. У сакавіку імёны нашых землякоў засвяціліся на творчых спаборніцтвах рознага ўзроўню.

Вучань Кемелішскага філіяла дзіцячай школы мастацтваў Канстанцін Ганчарэвіч удала выступіў на Міжнароднай алімпіядзе па музычна-тэарэтычных дысцыплінах «Зімовы тэтрахорд», якая адбылася ў Маскве. Хлопец заваяваў Дыплом лаўрэата І ступені.


Багатым на ўзнагароды для юных талентаў Астравеччыны стаў ХІ адкрыты фестываль-конкурс «Спяваючая вясна» ў Ашмянах. Дыпломы лаўрэатаў І ступені атрымалі Дар’я Арцем’ева, Ева Скадорва, Вераніка Недалтоўская. З Дыпломамі ІІ ступені вярнуліся Сафія Жаваранак, Мілана Лыудзіна, Валерыя Заянчкоўская, Эрнэст Кармаза і Ксенія Казюль. Вакалісты Аляксандр Жылевіч, Павел Ерох, Ангеліна Садоўская ўзнагароджаны Дыпломамі ІІІ ступені.




Добра выступілі вучні дзіцячай школы мастацтваў у Лідзе на ХХХ абласным адкрытым конкурсе імя К. Горскага. Аляксей Кулакоў (барытон) і Арцём Свіла (труба) прывезлі Дыпломы лаўрэатаў ІІІ ступені,  Сафія Гіль (скрыпка) – Дыплом ІІІ ступені. Эвеліна Урбановіч узнагароджана дыпломам за ўдзел.


Годна прадставілі сябе астраўчане на XVIII міжрэгіянальным конкурсе беларускай творчасці «Ад Палесся да Сібіры нясіце, буслы, вясну!», у якім удзельнічала каля тысячы беларусаў і расіян. Упершыню тут была намінацыя па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве на тэму «Бусел – сімвал Беларусі» – і нашы землякі заваявалі ў ёй узнагароды. Так, майстры аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў ЦКіНТ Алена Малышава, Ганна Петрык і  Аксана Вакуліч атрымалі Дыпломы ІІ ступені, Дыплом ІІІ ступені і дыплом удзельніка адпаведна. Мастацкі кіраўнік дзіцячага гуртка дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Юныя чамучкі» Рымдзюнскага сельскага клуба-бібліятэкі Ганна Штура адзначана дыпломам ўдзельніка. Дыпломам лаўрэта І ступені ў намінацыі «Народны вакал (сола)» узнагароджана кіраўнік народнага ансамбля народнай песні «Світанак» Ганна Ткачук.

Текст: Светлана Фёдорова