На міжнародных і абласных конкурсах бліскуча выступілі таленты Астравеччыны

20:30 / 06.03.2024

Першыя месяцы года прынеслі нашым таленавітым юным і дарослым землякам перамогі ў міжнародных і абласных конкурсах.

Студзень

Адразу 5 узнагарод заваявалі астраўчане на фестывалі мастацтваў Musical star of Slovenia. Дыпломы І ступені атрымалі юная мастачка з дзіцячай школы мастацтваў Лізавета Субач і кіраўнік ансамбля народнай песні «Світанак» раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Ганна Ткачук. Вакалісткі Ксенія Гінько (ДШМ) і Анастасія Ляховіч (Альхоўскі сельскі клуб) адзначаны Дыпломамі ІІ ступені, а калектыў «Світанак» – ІІІ ступені. 



Выхаванка Варнянскага філіяла ДШМ Вераніка Недалтоўская бліскуча прадставіла наш раён на фестывалі мастацтваў Open Molo Fantasy, які праходзіў у Маладзечне. Дзяўчынка атрымала Дыплом ІІ ступені.


Удача спадарожнічала і яшчэ адной прадстаўніцы Варнянскага філіяла ДШМ: Злата Клышко  заваявала Дыплом лаўрэата І ступені на міжнароднай алімпіадзе па сальфеджыа.


Напрыканцы месяца чарговую перамогу святкавалі кіраўнік народнага ансамбля народнай песні «Світанак» Ганна Ткачук і спявачка з Альхоўкі Анастасія Ляховіч. Першай ІІ Міжнародны анлайн-конкурс творчасці «Снежная сімфонія» прынёс Гран-пры ў «Народным вакале», а другая стала лаўрэатам І ступені ў «Эстрадным вакале».


Люты

Яскрава абаранілі гонар Астравеччыны на абласным адкрытым конкурсе маладых выканаўцаў эстраднай песні і маладзёжнай музыкі «Нёманская ART-хваля» вучаніцы ДШМ. Дар’я Арцем’ева атрымала Дыплом лаўрэата І ступені, Сафія Жаваранак – Дыплом лаўрэата ІІІ ступені, а Лізавета Лукойць і Валерыя Заянчкоўская адзначаны Дыпломам І ступені.  


Сямён Ракаўчук і Ульяна Драмлюк з ДШМ сталі Лаўрэатамі І ступені на адкрытай анлайн-алімпіядзе па музычна-тэарэтычных дысцыплінах. 




Вучні харавога класа ДШМ, а таксама Варнянскага і Гервяцкага філіялаў годна выступілі на V абласным адкрытым конкурсе вакальна-харавога жанру «Ляці, наша песня!». Дыплом лаўрэата III ступені заваяваў узорны ансамбль народнай песні «Міхалінка», Дыплом лаўрэата II ступені – Ксенія Гінько (ДШМ). Прадстаўнікі Варнянскага філіяла Эрнэст Кармаза і Ксенія Казюль прывезлі Дыпломы лаўрэатаў III ступені, а Караліна Садоўская – дыплом за ўдзел.  Юныя спявачкі Гервяцкага філіяла Ульяна Бучынская і Карына Лапата адзначаны дып­ломам за паспяховае выступленне і дыпломам за ўдзел адпаведна.



Текст: Светлана Фёдорова
Фото: Светлана Фёдорова