Астраўчанка Алена Малышава прыме ўдзел у Днях Гродзенскай вобласці ў Маскве

14:00 / 19.03.2024


Згодна з рашэннем Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі кожны рэгіён нашай краіны прэзентуе свой патэнцыял на выставе «Расія» ў Маскве. З 1 па 25 сакавіка на ВДНГ праходзяць Дні Гродзенскай вобласці.

Прыемна адзначыць, што на гэтым мерапрыемстве прагучыць і Астравецкі раён. З 20 па 25 сакавіка наш край на выставе будзе прадстаўляць народны майстар Рэспублікі Беларусь па саломапляценні, майстар народных промыслаў аддзела традыцыйнай культуры і рамёстваў Астравецкага раённага цэнтра народнай культуры і творчасці Алена Малышава.

– Канешне, гэта ганаровая місія, але нічога асаблівага не адчуваю, што адна з раёна еду на выставу. (Усміхаецца.) Не ўпершыню ўдзельнічаць у маштабных мерапрыемствах, у тым ліку і міжнародных. Ужо прывыкла, не хвалююся, буду рабіць сваю традыцыйную справу. Планую правесці майстар-класы па стварэнні кветкавых кампазіцый з саломкі.

________________________________________________________________________________________________________________________

Фота з архіва Алены МАЛЫШАВАЙ.


Текст: Светлана Фёдорова