Творчыя вынікі юных артыстаў

11:44 / 14.06.2021

Хоць і распачаліся летнія канікулы, але для творчасці няма межаў. Наша газета з задавальненнем распавядае пра новыя дасягненні на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах выхаванцаў Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў, якія яны атрымалі з красавіка па чэрвень.

MAranshcpgY.jpg

Міжнародны анлайн-конкурс “Таленты ХХІ стагоддзя”

Высокі ўзровень падрыхтоўкі і майстэрства ігры на інстуменце прадэманстравалі юныя піяністкі. Аміна Багданава і Яўгенія Краўчанка (настаўнік Марына Радкевіч) заваявалі Дыпломы лаўрэата І ступені, а Еўніка Пілецкая, Ксенія Змітровіч і Сафія Швец (настаўнік Алена Раткевіч) – Дыпломы лаўрэата ІІ і ІІІ ступеняў адпаведна.

Дыпломам ІІІ ступені адзначана і юная вакалістка Марыя Вайцяхоўская (настаўнік Ганна Ярмак).


Міжнародны конкурс-фестываль мастацтва “Фарбы вясны”

Бездакорны вакал і артыстызм паказалі выхаванкі Таццяны Собалевай. Кацярына Бандарчук спевамі заваявала Дыплом лаўрэата І ступені, а Варвара Хромых атрымала Дыпломы лаўрэата ІІ ступені ў намінацыях “Акадэмічны вакал” і “Мастацкае слова”.

Не менш годна выступілі і падапечныя Алены Раткевіч, якія цудоўна сыгралі на фартэпіяна. Ксенія Змітровіч адзначала Дыпломам лаўрэата І ступені, а Еўніка Пілецкая, Васіліна Васіленка, Мілана Лыудзіна – ІІ ступені.


Міжнародны шматжанравы фестываль-конкурс “ART-Адзінства”

Добрыя вынікі ў юных мастакоў, якія займаюцца ў Дзіяны Ендза. Дыплом лаўрэата І ступені заваявала Сафія Ендза, а ІІ ступені – Анастасія Ёдзік і Валерыя Несцер.


Міжнародны фестываль-конкурс дзіцячай творчасці “Палітра зорак”

Сваю палітру талентаў прадэманстравалі і зорачкі з Астраўца і Варнянскага філіяла. Юная мастачка Аліна Сцяшанава (настаўнік Валянціна Субаткевіч) адзначана Дыпломам лаўрэата ІІ ступені, спявачка Іна Кузмітовіч (настаўнік Марына Кіб) – ІІІ ступені, вакальны ансамбль “Варняначка” (настаўнік Марына Кіб) – Дыпломам І ступені, а цымбалістка Віялета Хвасценка (настаўнік Людміла Столяр) – ІІІ ступені.


Міжнародны конкурс-фестываль мастацтва “Музыкі свет”

Праз вобразы і адценні музыку на белым аркушы годна адлюстравала выхаванка Валянціны Субаткевіч з Варнянскага філіяла Аліна Сцяшанава. Малюнак дзяўчыны адзначаны Дыпломам лаўрэата ІІІ ступені.


Міжнародны конкурс-фестываль выканаўчага мастацтва “Мазаіка мастацтва”

Добры акадэмічны вакал прадэманстравала падапечная Дануты Блашкевіч Сафія Зыбіна – яе выступленне не пакінула раўнадушным журы і спявачка атрымала Дыплом лаўрэата ІІ ступені.


Міжнародны фестываль Folk music Festival

Звонкагалосы Раман Віткевіч (настаўнік Святлана Шаблінская) не пакінуў шансаў іншым канкурсантам і ўпэўнена заваяваў Дыплом лаўрэата І ступені.


Міжнародны конкурс-фестываль “Творчасць без межаў”

Цудоўную ігру на фартэпіяна і адданасць музыцы прадэманстравала Ангеліна Касюхна, якая займаецца ў Вікторыі Ткачук. Выступленне дзяўчыны адзначана Дыпломам лаўрэата ІІ ступені.

AypCUNXSUng.jpg


Міжнародны конкурс-фестываль “Парад мастацтва”

Цудоўную фантазію, высокае майстэрства і дакладнасць тэхнікі паказалі вучні мастацкага аддзялення, якія займаюцца ў Дзіяны Ендза. Дыпломам лаўрэата І ступені ўзнагароджаны Мілана Русецкая, Ксенія Мароз, Ева Дубень і Анастасія Ёдзік, ІІ ступені – Сафія Ендза і Таццяна Андрушкевіч.


Міжнародны конкурс харэаграфічнага мастацтва “У рытме танца”

Неверагодныя грацыёзнасць, пластыку і харызму прадэманстраваў харэаграфічны калектыў “Дуэт” з Варнянскага філіяла (настаўнік Таццяна Клышко). Канкурсанты скарылі журы бездакорным выкананнем і магічнай энергетыкай і атрымалі вышэйшую ўзнагароду – Гран-пры.


Міжнародны конкурс музычнай творчасці “Узыходзячыя зоркі”

Добрыя вынікі паказалі падапечныя Марыны Кіб з Варнянскага філіяла. Вакальны ансамбль “Варняначка” адзначаны Дыпломам лаўрэата І ступені, а Іна Кузмітовіч – ІІІ ступені.


Міжнародны конкурс музычнай творчасці “Вясеннія трэлі”

І ў гэтым конкурсе годна выступілі юныя артысты з Варнянскага філіяла, якія займаюцца ў Марыны Кіб: Іна Кузмітовіч, Дарына Карчэўская і Надзея Аўгуль заваявалі Дыпломы лаўрэата І і ІІ ступеняў адпаведна.


Міжнародны конкурс-фестываль мастацтва “Мая мара”

У намінацыі “Музычнае выкананне” майстэрства ігры на гітары прадэманстравалі выхаванцы Уладзіміра Масойця Наталля і Марыя Дзяміды. У выніку дзяўчаты адзначаны Дыпломамі І і ІІ ступеняў адпаведна.


Міжнародны конкурс-фестываль “Вясёлка талентаў”

Дыпломы лаўрэата ІІ ступені заваявалі Дар’я Канстантовіч (настаўнік Вікторыя Ткачук) і Іван Фралоў (настаўнік Таццяна Собалева).


Міжнародны конкурс выканаўчых відаў мастацтва “Сябры”

У намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” Дыплом лаўрэата ІІ ступені ў юнай мастачка Аліна Сцяшанава (настаўнік Валянціна Субаткевіч).

Варвара Хромых (настаўнік Таццяна Собалева) атрымала Дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Мастацкае слова”.

Піяністкі Ксенія Кусойць (настаўнік Таццяна Ярмак) і Ксенія Змітровіч (настаўнік Алена Раткевіч) заваявалі Дыпломы ІІ і ІІІ ступеняў адпаведна.

А спявачкі, якія выступалі ў намінацыі “Акадэмічны вакал” Марыя і Вераніка Вайцяхоўскія (настаўнік Ганна Ярмак) узнагароджаны Дыпломамі І і ІІ ступеняў адпаведна. У гэтай жа намінацыі спецыяльным дыпломам сімпатыі журы адзначыла Кацярыну Бандарчук (настаўнік Таццяна Собалева).


Міжнародны патрыятычны конкурс-фестываль “Кацюша”

У намінацыі “Інструментальнае выкананне” добра праявіў сябе вучань Таццяны Собалевай Іван Фралоў – творчасць хлопца адзначана Дыпломам лаўрэата ІІ ступені.


Міжнародны конкурс-фестываль “Ззянне зорак”

Адзначылася на творчым небасхіле і астравецкая ўдзельніца. Гітарыстка Марыя Дзямід (настаўнік Уладзімір Масойць) скарыла журы прафесійным выкананнем і заваявала Дыпломам лаўрэата І ступені.


Міжнародны конкурс-фестываль вакальнай і інструментальнай музыкі “Папараць-кветка”

Астравецкія артысты таксама паспыталі ўдачу на конкурсе і заваявалі новыя ўзнагароды. Ульяна Бучынская (настаўнік Алена Субач) атрымала Дыплом І ступені ў народных спевах. Ігра на фартэпіяна Ксеніі Змітровіч (настаўнік Алена Раткевіч) адзначана Дыпломам ІІ ступені. А акадэмічны вакал у выкананні Кацярыны Бандарчук (настаўнік Таццяна Собалева) – Дыпломам ІІІ ступені.


Рэспубліканскі адкрыты дыстанцыйны конкурс “Гарэзлівыя гармонікі”

Задорныя мелодыі ў выкананні юнага баяніста Мацвея Лісоўскага з Варнянскага філіала (настаўнік Святлана Еўтушэнка) не засталіся незаўважанымі і хлопец узнагароджаны Дыпломам ІІ ступені.

qnVEQlJBkzs.jpg




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: