Чарговыя поспехі юных талентаў

10:19 / 20.04.2021
Астравеччына багатая самародкамі ў самых розных сферах. І дасягненні выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў яшчэ раз гэта пацвярджаюць. Юныя спевакі, інструменталісты, мастакі і танцоры ўдала праслаўляюць радзіму на рэспубліканскіх, а часцей міжнародных конкурсах, здзіўляючы журы талентам і заваёўваючы новыя дыпломы. 

Раённая газета з радасцю дзеліцца з чытачамі поспехамі землякоў. Мы публікуем вынікі кон­кур­саў, якія былі падведзены ў гэтым годзе ў перыяд са студзеня па красавік.

1.jpg

Анастасія Адамковіч са сваім педагогам Аксанай Баршэвіч


Міжнародны фестываль дзіцячага малюнка «Чароўны свет»

Таленавітая юная мастачка, вучаніца Вікторыі Варановіч, Яна Свірыдо настолькі прыгожа, арыгінальна і яскрава ад­люст­равала сваё бачанне ча­роўнага свету ў фарбах, што журы адзна­чыла яе Дыпломам лаў­рэата ІІ ступені. Дзяўчынку і яе настаўніка запрасілі на ўра­чыстую цы­ры­мо­нію ўзна­га­ро­дж­вання, якая адбудзец­ца ў Францыі. 

Міжнародны конкурс-фестываль культуры і мастацтва «Навагодні марафон»

У намінацыі «Акадэмічны вакал» паспяхова выступілі выхаванцы Таццяны Собалевай. Варвара Хромых і Данііл Бруйко адзначаны Дыпломамі лаўрэата ІІ ступені, а Кіра Біратка і Аліса Якубцэвіч – Дыпломамі ІІІ ступені. 

Міжнародны конкурс-фестываль «Кубак Еўропы»

У конкурсе, які праходзіў пры інфармацыйнай падтрымцы Міністэрства культуры Расіі, пастаянна ўдзельнічаюць творчыя калектывы і выканаўцы з усіх краін СНД і Еўропы.

Здольнасці ігры на фартэпіяна прадэманстравала вучаніца Вікторыі Ткачук Ангеліна Касюх­на – і атрымала Дыплом лаўрэата ІІ ступені. 

Таксама адзначыліся на кон­кур­се юныя мастакі, якія зай­маюцца ў Дзіяны Ендза, – Анас­та­сія Ёдзік, Сафія Ендза, Валерыя Нес­цер і Антон Скерла адзначаны Дып­ломамі лаўрэата ІІ ступені.

Міжнародная практычная алімпіяда па сальфеджыа «Музычны дыктант»

На выдатна творчую работу выканала вучаніца Варнянскага філіяла Алеся Еўтушэнка (настаўнік Юлія Венціс). Дзяў­чын­ка атрымала Дыплом І ступені.

Міжнародны конкурс-фес­тываль «Адкрыццё года»

У гэтым творчым спаборніцтве засвяціліся піяністка Ангеліна Касюхна (настаўнік Вікторыя Ткачук) – Дыплом лаўрэата І ступені і вакалісткі Марыя з Веранікай Вайцяхоўскія (настаўнік Ганна Вайцяхоўская) – Дыпломы лаў­рэата І і ІІ ступеняў адпаведна. 

Міжнародны замежны конкурс-фестываль выканаўчага мастацтва OLYMPIAD OF THE ARTS

Звонкагалосая Вераніка Вай­цяхоўская і тут не пакінула раўнадушным журы – і заваявала Дыплом лаўрэата ІІ ступені.

Міжнародны замежны конкурс-фестываль ART SWEDEN FEST

У ліку лепшых аказалася вучаніца Ганны Вайцяхоўскай юная спявачка Марыя Вай­ця­хоў­ская, якая адзначана Дыпломам лаўрэата ІІІ ступені.

Міжнародны конкурс мастацтва і творчасці «Калядная зорка»

Другі год астраўчане ўдзель­нічалі ў конкурсе і зноў не заста­ліся без узнагарод.  Піяністкі Яўгенія Краўчанка (настаўнік Марына Радкевіч) і Сафія Швец (настаўнік Алена Раткевіч) атры­малі Дыпломы лаўрэата І і ІІ ступеняў адпаведна.

Міжнародны конкурс-фестываль мастацтва «Жар-птушка»

Паказалі сапраўдны майстар-клас віртуознай ігры ўдзельнікі народнага ансамбля народных інструментаў «Скарбніца» са сваім кіраўніком Надзеяй Шарэйка – і сталі лаўрэатамі І ступені.  

Сярод піяністак Дыпломы лаўрэата І ступені атрымалі Ксе­нія Змітровіч (настаўнік Алена Раткевіч), Ксенія Кусойць (нас­таўнік Таццяна Ярмак) і Анастасія Габрукевіч (настаўнік Юлія Іватовіч), Дыпломы ІІ сту­пені – Наталля Камароўская (нас­таўнік Таццяна Падгайская), Ангеліна Касюхна (настаўнік Вікторыя Ткачук) і Анісія Шаб­лін­ская (настаўнік Юлія Іватовіч).

Адзначыліся і спявачкі, якія дэ­манстравалі акадэмічны вакал. Валерыя Дарашкевіч (настаўнік Ірына Бордак), Анастасія Адам­ковіч (настаўнік Аксана Бар­шэвіч) сталі ўладальніцамі Дыпломаў лаўрэата ІІ ступені, а Нэлі Падгайская (настаўнік Аксана Баршэвіч) і Маргарыта Гіль (настаўнік Данута Блашкевіч) – Дыпломаў ІІІ ступені.

Міжнародны дыстанцыйны конкурс мастацтва «Музычныя карункі»

Дар’я Базюк з Гервяцкага філіяла, якая займаецца ў Алены Субач, артыстычна выканала народную песню – і атрымала Дыплом лаўрэата ІІІ ступені.

Міжнародны фестываль мастацтва Musical star of Slovenia

І ў Славеніі годна адзначылі талент нашых інструменталістаў і танцораў. Вучаніца Марыны Радкевіч піяністка Яўгенія Краў­чанка заваявала Дыплом лаў­рэа­та ІІ ступені, а выхаванка Алены Раткевіч Ксенія Змітровіч – Дып­лом ІІІ ступені. Ангеліна Касюхна, якая займаецца ў Вікторыі Ткачук, атрымала Дыплом І сту­пені.

Добра выступілі і задорныя «Іскрынкі» з Кямелішкаўскага філіяла. Гэты харэаграфічны калектыў, кіраўніком якога з’яў­ляецца Таццяна Смірнова, адзначаны Дыпломам ІІ ступені. 

Міжнародны конкурс жывапісу і графікі для дзяцей «Свет вакол нас»

Ярка і запамінальна прадэман­стравала на аркушы бачанне свету вучаніца Дзіяны Ендза Валерыя Несцер – і была адзначана сертыфікатам у намінацыі «Майстар настрою».

Міжнародны шматжанравы конкурс мастацтва «Зімняя хваля»

На гэтым творчым спабор­ніцт­­ве добрыя вынікі прадэман­стравалі юныя мастакі Анас­тасія Ёдзік і Сафія Ендза (нас­таўнік Дзіяна Ендза) – яны ўзнагароджаны Дып­ломам лаў­рэ­ата і Дыпломам І ступені адпа­ведна. 

Не адсталі ад іх і піяністкі Яўгенія Краўчанка (настаўнік Марына Радкевіч) і Васіліна Васіленка (настаўнік Алена Раткевіч) – дзяўчынкі адзначаны Дыпломам лаўрэата і Дыпломам ІІ ступені адпаведна. 

Міжнародны конкурс-фестываль «Надзеі Еўропы»

Прыгожым акадэмічным вакалам і манерай выканання ўразілі журы вучаніцы Ірыны Бордак і Таццяны Собалевай Валерыя Дарашкевіч і Кацярына Бандарчук – дзяўчынкі заваявалі Дыпломы лаўрэата І і ІІ ступені адпаведна.  

Дыпломы лаўрэата ІІ ступені атрымалі цымбалісты Эдвард Стурліс і Анастасія Гульбіцкая, якія займаюцца ў Алены Капыловай і Людмілы Столяр адпаведна, а таксама вучань Аксаны Сяўко – гітарыст Ягор Лупякоў.

Не засталіся без узнагарод і выхаванцы Дзіяны Ендза: Ягор Вішнеўскі, Сафія Ен­дза, Анастасія Ёдзік адзначаны Дыпломамі лаўрэата І степені, а Ксенія Мароз – ІІ ступені.

Міжнародны гранд-конкурс «Талент года»

У народных спевах не было роў­ных Раману Вітке­вічу (настаў­нік Святлана Шаблін­ская). 

Высокую адзнаку атрымалі і работы пачынаючых мастакоў. Аліна Сцяшанава (настаўнік Ва­лянціна Субаткевіч) і Валерыя Несцер (настаўнік Дзіяна Ендза) адзначаны Дыпломамі лаўрэата ІІ ступені, а Яна Свірыдо (нас­таўнік Вікторыя Варановіч) – Дып­ломам ІІ ступені. 

Міжнародны дыстанцыйны конкурс «Зімовыя забавы»

Выхаванец Святланы Шаблін­скай Раман Віткевіч бліскуча прадэманстраваў вакал і артыс­тызм – і стаў уладальнікам Дып­лома лаўрэата І ступені.

Міжнародная алімпіяда па сальфеджыа «Дамінанта»

Не першы год выдатныя вынікі на алімпіядзе дэманструюць выхаванцы Дануты Блашкевіч. Сёлета пераможцамі сталі Да­нііл Бруйко, Ганна Дзятко, Са­фія Швец, Ангеліна Касюхна і Анастасія Глухоўская.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.




Текст: