Астраўчане ў ліку пераможцаў абласнога этапу агляду-конкурсу «Прывітанне, свет!»

10:59 / 23.03.2021
На адным з самым складаных конкурсаў для дзяцей і падлеткаў «Прывітанне, свет!» нашы землякі скарылі многія вяршыні: на абласным этапе «ўзялі» ажно 8 прызавых месцаў! Такую планку астраўчане адолелі ўпершыню за гісторыю ўдзелу ў гэтым творчым спаборніцтве.

У другі раз традыцыйны фестываль песен­нага, харэаграфічнага, дэклама­тар­скага, арыгінальнага жанру, выяў­ленчага і дэкаратыўна-прыклад­нога  мас­тацтваў праходзіць у рэжыме відэа­фар­мату – эпідэмія каронавіруса не дазваляе, як раней, сабрацца удзельнікам у адной зале. 

Па выніках раённага этапу конкурсу нашы дзеці дэманстравалі таленты ў шасці намінацыях.

ВАКАЛЬНАЯ ТВОРЧАСЦЬ

Выканаўчым майстэрствам  сярод са­лістаў-вакалістаў 14-18 гадоў вызначылася вучаніца СШ №3,  стваральніца астравецкага моладзевага гурта NN-band  Сафія Юрчанка (педагог В.А. Трубкіна) – яна стала лаўрэатам І ступені.

Другое месца  ва ўзроставай катэ­горыі 10-13 гадоў заняла альхоўская школьніца, фіналістка абласнога адбору на міжнародны дзіцячы конкурс «Віцебск» Анастасія Ляховіч (педагог Г.У. Уласік).

sLM8x67tbmk.jpg

Анастасія Ляховіч


ТЭАТР МОДЫ

Тут перамогу святкавалі выхаванцы «Школы прыгажосці» Астравецкага ЦТДіМ – яны прадставілі калекцыю Galaxy city, якая ў мінулым годзе прызнана лепшай на раённым фестывалі-конкурсе «Сілуэт». (Кіраўнікі А.І. Чарняўская, А.В. Бандарэнка, Н.В. Ян­коўская). 

wtH4ZCqBbFQ.jpg

Калекцыя Galaxy city


ХАРЭАГРАФІЧНАЯ ТВОРЧАСЦЬ

Другі год запар лаўрэатам у гэтай намінацыі становіцца танцавальны ка­лектыў «Эўрыка» Астравецкага ЦТДіМ  (педагог М.І. Пратасевіч) – сёлета іх запальваючы «Джайв» сярод удзельнікаў 10–13 гадоў заняў 3-е месца.

ТЭАТРАЛЬНАЯ ТВОРЧАСЦЬ

Майстэрствам слова сярод удзель­нікаў 14-18 гадоў скарыла журы вучаніца СШ №2 Дар’я Дарашкевіч (кіраўнік Ю.А. Бруйко). За пранікнёна прачытаны фі­ла­софскі верш «Пачаць спачатку» аб незваротнасці жыцця дзяўчынка ўзнагароджана Дыпломам 3 ступені. 

VX9rE12xq-k.jpg

Дар’я Дарашкевіч


ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ І ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА

У гэтых дзвюх намінацыях адзначаны гурткоўцы Астравецкага ЦТДіМ.  

Так, саламяная работа «Беларусь – мая Радзіма» Яўгеніі Некарыснавай, Віялеты Шамінай і Паліны Базюк (педагог В.В. Віннічак) заняла 1-е месца. 

IMG_1968.jpg

Работа «Беларусь – мая Радзіма» Яўгеніі Некарыснавай, Віялеты Шамінай і Паліны Базюк



Асенняя павуцінка з тэкстылю, якую зрабіла Паліна Тарашкевіч (педагог Н.В. Рынковіч), адначана Дыпломам 3 ступені.

Малюнку «Рукі ў бокі – пойдзем у скокі» Анісіі Шаблінскай (педагог А.М. Букель) прысуджана 2-е месца. 

Гравюра «Купальскай ноччу» Вікторыі Глаўдзель (педагог А.М. Зяленская) заняла 3-е месца.

Віншуем дзяцей і жадаем ім пос­пеху ў рэспубліканскім этапе конкурсу!




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: из архива ЦТДиМ