Пра скарбы Беларусі ў адной гульні раскажуць педагогі цэнтра творчасці

14:46 / 19.11.2020
Забаўляльная праграма Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, якая знаёміць з адмецінкамі нашай краіны, стала лепшай у вобласці.

Тое, што ў нашым цэнт­ры творчасці працуюць самыя таленавітыя, крэатыўныя, энергічныя і няўрымслівыя педагогі, думаю, вядома многім. Працу астраўчан неаднойчы заўважалі і адзначалі ў вобласці і ў рэспубліцы: акрамя разнастайных заняткаў у гуртках, цэнтраўскія работнікі найлепшым чынам і летні адпачынак арганізуюць, і навагодні ранішнік зладзяць, і забаўляльную праграму распрацуюць. Дарэчы, дзівавацца такой паспяховасці не трэба, бо людзі, якія тут працуюць, займаюцца выключна любімай справай – занятак для душы яны зрабілі сваёй прафесіяй. 

Чарговую высокую ацэнку работнікі цэнтра атрымалі ў абласным конкурсе гульнявых праектаў «Гуляюць дзеці – гуляем мы!» за праграму «Чароўны куфар».

1.jpg


– Любая гульня павінна быць не проста забаўкай, а вучыць. Мэтай гэтай праграмы было пазнаёміць з Беларуссю, расказаць пра культуру, брэнды, спартыўныя і навуковыя дасягненні, – тлумачыць дырэктар цэнтра творчасці Святлана Куцько. 

– Дарэчы, перш чым прадстаўляць матэрыялы на конкурс, яшчэ летам мы «пратэсціравалі» гульню з выхаванцамі – прыдумаць можна што заўгодна, а вось як яно будзе працаваць, убачыш на практыцы. Так, атрымаўшы «залік» ад дзяцей,  відэасюжэт нашага «Чароўнага куфара» адправіўся на конкурс, – усміхаецца Святлана. –  Вынікі вельмі ўзрадавалі.

Праграма калектыву цэнтра творчасці адзначана Дыпломам І ступені. 



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: из архива ЦТДиМ