Островчане стали призёрами республиканского конкурса “Ёлка-фэст”

10:42 / 21.05.2018
Ужо цяпер дарослыя рыхтуюць «сані», каб у зімовыя святы завезці дзяцей на самую прыгожую чароўную казку: нядаўна падведзены вынікі рэспубліканскага завочнага конкурсу на лепшую сцэнарную распрацоўку навагодняй конкурсна-забаўляльнай праграмы «Ёлка-фэст».

IMG_4463.jpg


У гэтым конкурсе ­ўдзельнічалі педагогі Астра­вецкага цэнтра твор­­часці дзяцей і моладзі Вольга Сцефановіч і Вікторыя Касцюк. Атрымалася гэта ў іх вельмі ўдала.

– Мы прадставілі распра­цоўку праграмы для дзяцей малодшага школьнага ўзросту, – расказвае намеснік дырэктара Астравецкага ЦТДіМ Вольга Сцефановіч. – У ёй прапанавалі вандроўку па казачнай краіне Траляндыі з іспытамі,  конкурсамі і падарункамі. Вельмі прыемна, што нашу работу высока ацанілі.

У распрацоўцы Вольга і Вікторыя падрабязна апісалі ўсе этапы падрыхтоўкі да свята, неабходнае абсталяванне, ахарактарызавалі казачных герояў, ілюст­равалі магчымыя варыянты ка­сцюмаў, рэквізіту, а таксама прыёмы работы з мэтавай аўдыторыяй – усё гэта ў дадатак да сцэнарыя.  

– Вельмі добра, што гэты конкурс право­дзяць задоўга да навагодніх святаў, – рэзюмуе Вікторыя Касцюк. – Можна нешта «падгледзець» у калег, прадумаць тыя ж касцюмы, павароты сцэнарыя.

На абласным этапе конкурса работа аст­раў­чанак заняла першае месца, а на рэспуб­ліканскім іх распрацоўка была адзначана Дыпломам II ступені.
Віншуем Вольгу і Вікторыю і жадаем, каб наступная іх казка была не менш цікавай і чароўнай для маленькіх гледачоў.

Текст: