Классные каникулы были в «Мельнице»

10:06 / 27.10.2020
Астравецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі атрымаў значную ўзнагароду: яго вопыт работы па арганізацыі дзіцячага  адпачынку прызнаны лепшым у краіне. 

2.jpg



У лагеры з дзённым знахо­джаннем «Млын», што працаваў у ЦТДіМ на летніх канікулах, увасаблялі ў жыццё экалагічную праграму выхавання «ЭКО Kids» для дзяцей 8–12 гадоў. Распрацоўку гэтай ідэі пасля ўдзелу ў абласным этапе конкурсу педагогі прадставілі на суд рэспубліканскага журы – у нацыянальным дзіцячым аздараўленчым цэнтры «Зуб­раня». Нядаўна падвялі вынікі аздараўленчай кампаніі. У намінацыі «Новыя мадэлі арганізацыі дзіцячага адпачынку «Зробім лета ярчэйшым» астраўчане ўзнагароджаны Дып­ломам ІІІ ступені Міністэрства адукацыі. Па традыцыі, пераможцам і прызёрам конкурсу ўручаюць і сімвал галоўнага летніка краіны  – крыштальнага зубра. 

Дарэчы, сярод устаноў адукацыі раёна, якія арганізуюць дзіцячы адпачынак, цэнтр творчасці пакуль што адзіны атрымаў такую высокую ацэнку, ды яшчэ і не ўпершыню. У 2018-м праграма адпачынку «Вясёлкавай» бізнес-змены таксама заняла 3-е месца.  

Сёлета педагогі «прыручылі» крыштальнага зубра ў чарговы раз – упэўнена, не апошні. А тым, хто яшчэ не быў у астравецкім «Млыне», раю адпачыць там – не пашкадуеце. 



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: из архива ЦТДиМ