Памятную дошку ў гонар земляка Канстанціна Голубева адкрылі ў Гудагайскай сярэдняй школе

16:08 / 08.05.2020

Напярэдадні Дня Перамогі на будынку Гудагайскай сярэдняй школы змясцілі памятную дошку ў гонар земляка, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, супрацоўніка раённага аддзела ўнутраных спраў Канстанціна Голубева.

12.jpg

– У год 75-годдзя Вялікай Перамогі мы далучыліся да акцыі «Памяць. Адзінства. Перамога» і ўвекавечылі імя земляка Канстанціна Голубева, расказаў дырэктар школы Уладзімір Крывец.

Канстанціна Васільевіча ў пасёлку Гудагай помняць многія старэйшыя людзі. Пасля вайны і да выхаду на пенсію ён працаваў у раённым аддзеле ўнутраных спраў і многае зрабіў для забеспячэння парадку як у самім пасёлку, так і ў раёне.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця памятнай дошкі ўдзельнічалі камандаванне пагранкамендатуры, кіраўніцтва школы і актывісты ваенна-патрыятычнага і прававога класаў.

2.jpg

Цяпер памяць пра Канстанціна Голубева будзе захоўвацца не толькі ў фондах школьнага музея, пра яго змогуць даведацца ўсе, хто будзе праходзіць праз тэрыторыю школы.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Елена Ярошевич