Рытанскі фэст сабраў сяброў

16:09 / 11.07.2019
1747

Дзіцячыя атракцыёны, гульні ад выратавальнікаў, выстава рэтратэхнікі, смачная салдацкая каша і цудоўная канцэртная праграма ад мясцовых і прыезджых артыстаў – фэст у Рытані прайшоў на адным дыханні.

Святочнае мерапрыемства ў аграгарадку даўно стала традыцыйным. Вось і сёлета на Рытанскі фэст завіталі не толькі вяскоўцы, але і гараджане.

2.jpg

І сапраўды, паглядзець тут было на што. Ужо ў шэсць гадзін раніцы паспаборнічаць у клёвым шанцаванні сабраліся аматары воднага палявання – свята адкрыў конкурс рыбакоў.

А днём усіх запрашала лесапаркавая зона. Гандлёвыя палаткі з пачастункамі і сувенірамі, батуты і надзіманыя горкі, гульні і віктарыны ад выратавальнікаў, кава і салдацкая каша ад пагранічнікаў – кожны выбіраў сабе занятак па душы. Асаблівай папулярнасцю карысталася выстава рэтратэхнікі: наведвальнікі з задавальненнем каталіся на прыгожых аўтамабілях і фатаграфаліся ля іх.

1.jpg

3.jpg

Аматары спартыўных спаборніцтваў выпрабоўвалі ўдачу ў валейболе, дартсе, футболе і більярдзе. А тыя, хто ж не хацеў прыкладаць фізічных намаганняў, каб атрымаць прыз, гулялі ў бяспройгрышную латарэю – і атрымлівалі на памяць прыгожыя сувеніры.

Сёлета Астравеччына і Беларусь адзначаюць 75-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гонар гэтай даты ва ўсёй краіне танцавалі вальс Перамогі – і ўдзельнікі Рытанскага фэсту не засталіся ў баку. Пад кіраўніцтвам харэографа Таццяны Смірновай мясцовая моладзь разам з вайскоўцамі пагранічнай заставы “Астравецкая” ўшанавалі прыгожым танцам подзвіг, здзейснены мільёнамі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай у імя міру і спакою на зямлі.

Гасцей фэсту парадавалі яркімі музычнымі нумарамі артысты і аматарскія калектывы аддзелаў культуры і вольнага часу аграгарадкоў Рытань і Кямелішкі, а таксама ваенны пагранічны аркестр. Сапраўдным сюрпрызам стала выступленне артыста беларускай эстрады Раміра Баро. Гледачы падпявалі вядомыя хіты, прытанцоўвалі і пляскалі ў далоні, не адпускаючы спевакоў са сцэны.

Дапамаглі аддзелу культуры і вольнага часу зладзіць свята РУП “Саўгас “Падольскі”, сельвыканкам, лясніцтва, сектар спорта і турызма райвыканкама, пагранічная застава “Астравецкая”, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, індывідуальным прадпрымальнікі Яніна Наневіч і Юрый Канчанін.

Жыхары аг. Рытань

Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений