Островецкий вокал - лучший на областном этапе конкурса "Новые имена Беларуси"

09:36 / 03.04.2017

Олег-Уласик.jpgАлег Уласік атрымаў Дыплом лаўрэата ў намінацыі “Вакал” на адборачным абласным этапе рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі-2017”.

Астравецкі раён на прафсаюзным конкурсе прадстаўлялі Алег Уласік і Юрый Інаровіч  – яны выканалі песні “Ліцвінка” і “Горад Сочы”. Гледачам выступленне абодвух астраўчан прыйшлося даспадобы і яны ўзнагародзілі іх шчырымі апладысментамі.

Прафесійнае журы таксама не пакінула без увагі нумары нашых спевакоў. Яно адзначыла высокае майстэрства і артыстызм Алега Уласіка – у выніку ён атрымаў Дыплом лаўрэата ў намінацыі “Вакал”.

Відэаматэрыялы выступленняў астраўчан будуць адпраўлены на рэспубліканскі адборачны тур конкурсу – яго пераможца будзе ўдзельнічаць у заключным, фінальным, этапе.

 Марына МАЦКЕВІЧ,

ostrov-red.matskevich@tut.by

 

Текст: