Как на Островетчине зиму проводили

09:21 / 06.03.2017
 

4799_orласточкаВ последний день масленичной недели на базе детского оздоровительного лагеря «Ласточка» при поддержке администрации, педагогов и учеников средней школы №2   прошел фольклорный  праздник «Масленица». Интересное мероприятие посетили более ста человек:  дети-инвалиды, школьники, жители города.

Взрослые и дети собрались вместе, чтобы повеселиться,  проводить зиму и встретить долгожданную весну.  Всеобщая радость и ликование,  песни, хороводы, загадки и скороговорки – время бежало быстро и интересно. На празднике «Гуляй, Масленица!» каждый был и гостем,  и хозяином.

Скоморохи веселили народ, дети прощались с волшебницей Зимой, встречали Весну-красну, водили хороводы, вместе с  Машей пели  в караоке, участвовали в веселых играх. Не обошелся праздник без петушиных «сражений», боев  подушками и перетягивания каната.

Островец Масленица 2Закончилось мероприятие,    по традиции,  сжиганием   чучела Масленицы – и все  отправились на вкусные блины с ароматным чаем.

В лагере  царила  удивительная  атмосфера праздника и радости, которая, мы надеемся, сохранится до следующего мероприятия – а их, интересных и познавательных, будет много!

Наталья МАЛКОВА, начальник  ДОЛ «Ласточка»


 

Мінулая нядзеля была Масленічнай, звычайна яна папярэднічае пачатку Вялікага посту. Нашы продкі лічылі Масленіцу самым вясёлым святам – бо калі “ўволю не пацешыцца – горкая доля будзе”. Традыцыя праганяць зіму і заклікаць вясну, пячы бліны як увасабленне сімвала жыцця – сонца – мае глыбокія дахрысціянскія карані, сталыя традыцыі і ўсеагульную любоў старэйшага пакалення і  моладзі. Святкаванне Масленіцы не абмінаюць ні ў адным рэгіёне нашай сінявокай, а таксама надаюць яму сучасныя рысы, не забываючыся пры галоўныя  абрады.

масленница 1 Як адзначалі сёлета Масленіцу на Астравеччыне, чым здзіўлялі арганізатары і што карысталася папулярнасцю ў наведвальнікаў свята, расказалі  нашы чытачы.

 масленница 4Смачнае свята на забавы багата

Суботні ранак. Смачныя пахі, казычучы нос і вымушаючы расплюшчыць вочы заспаўшыхся сельскіх жыхароў, плылі з боку Мальскага дзіцячага сада-пачатковай школы – тут распачаліся праводзіны зімы.

Гучным вясёлым голасам заклікала на свята дзяцей і жыхароў аграгарадка вядучая, каб разам адамкнуць уваход Вясне-абуджальніцы чароўным ключом, які ўсе тры месяцы захоўвала ў сябе гаспадыня завеі і сцюжы, траскучага мароза і мудрагелістых сняжынак, чараўніца  Зіма.

Прыйшлі на свята да навучэнцаў, іх бацькоў і жыхароў вёскі Баба-Яга і Лесавік. Яны спрабавалі хітрыкамі завалодаць чароўным ключом, выпрабоўвалі ўдзельнікаў на кемлівасць і трываласць – але усё ж саступілі месца малодшай сястры Зімы.

І загучалі прыпеўкі з песнямі, распачаліся гульні і спаборніцтвы, закружыліся карагоды – у гэтых забавах з задавальненнем удзельнічалі не толькі дзеці, але і дарослыя. Хто па-асобку, а хто, аб’яднаўшыся ў каманды, спаборнічалі ў спрытнасці, моцы, кемлівасці і песеннай творчасці: кідалі боты і сняжкі, бегалі навыперадкі і перацягвалі канат, шукалі адказы на пытанні-падманкі і спявалі частушкі.

масленница 5А ў гэты час непадалёк дымеў-пыхцеў медны самавар, запрашаючы пасмакаваць смачнай гарбатай. Лежачы высокімі радамі, спакушалі пульхныя румяныя блінцы, прыгатаваныя паварамі Мальскага НПК па фірменнаму рэцэпту. Ля імправізаваных гандлёвых радоў хадзіў карабейнік, нахвальваючы свае самаробныя вырабы. А пасярэдзіне двара свайго адыходу “чакала” пудзіла Масленіцы, каб саступіць законнае месца красуні-Вясне.

Удосталь павесяліўшыся і начаставаўшыся, госці сабраліся ля вогнішча. Як некалі і нашы далёкія продкі, яны палілі пудзіла, вадзілі карагод і абяцалі Масленіцы сустрэцца зноў у наступным годзе.

Ірына РАСАМАЦКАЯ.


Михалишки 2
Хто не святкуе Масленіцу, той не будзе ласавацца
падумалі работнікі Міхалішкаўскага СДК і вырашылі: трэба ж некалі пачынаць! Такое свята прайшло ў Міхалішках упершыню – і адразу ж знайшло шмат прыхільнікаў.

МихалишкиУ нядзелю сюды завіталі  Дзед Мароз і Матухна-Зіма, якія і распачалі святкаванне Масленіцы карагодам.  Іх добры настрой хутка падхапілі сваімі песнямі школьніцы Ліза Гразнова, Васіліса Сяргей і Віка Часнойць, вакальны дуэт Алены Якубцэвіч і Вольгі Валадзько з Падольцаў і Алег Уласік з Альхоўкі.

Михалишки 3Гульня ў традыцыйны “Ручаёк”, спаборніцтвы па нарыхтоўцы дроў з дапамогай ручной пілы і сякеры і абавязковае частаванне ўдзельнікаў смачнымі блінамі з рознымі начынкамі – усё гэта папярэднічала ўрачыстаму выхаду Вясны, якая прыйшла да гледачоў, прыхапіўшы з сабой забаўкі і сюрпрызы. Зіма ж не згаджалася проста так аддаваць свае поўнамоцтвы – і пачаліся спаборніцвы паміж “зімнімі” і “вясеннімі” камандамі па перацягванні каната, “петушыныя” баі  і “здабыча” сапраўднага пеўня!

Калі ўдзельнікі гульняў і выпрабаванняў  прайшлі ўсе “іспыты”, Зіма згадзілася саступіць месца Вясне і сустрэла яе, як і належыць, караваем. Падчас  абавязковага абрада Масленіцы –спальвання пудзіла ўсе госці свята пад весела падскокваючыя язычкі полымя, з запалам вадзілі карагоды, спявалі прыпеўкі і песні.

У Масленіцу ўдосталь паласавалі жыхароў Міхалішак не толькі смачнымі блінамі, але і прапанавалі святкаваць праводзіны зімы кожны год.

Ірына ЯХІМОВІЧ.