В библиотеках Островетчины отметили 95-летие Ивана Шамякина

17:00 / 06.02.2016
падчас мерапрыемства ў Варонскай сельскай бібліятэцыІмя народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна добра ведаюць і любяць нашы чытачы. Яго творы складаюць шматтомны летапіс мінулай эпохі, ярка і ўсебакова раскрываюць лёс беларускага народа ў XX стагоддзі. Нездарма яго 95-гадовы юбілей шырока адзначаецца ў краіне ў рамках аб’яўленага Года культуры. У Астравецкай раённай бібліятэцы працуе кніжная выстаўка-прагляд да гэтай даты пад назвай “Вядомы ўсёй краіне”, дзе прадстаўлены творы аўтара, матэрыялы аб жыцці і творчасці.

Актыўна ўшанавалі юбілей Івана Шамякіна сельскія бібліятэкі раёна напрыканцы студзеня. Так, супрацоўнікі бібліятэчных устаноў правялі літаратурныя імпрэзы, гадзіны, вечары, агляды твораў, абмеркаванні кніг, відэаўрокі: “Сейбіт дабра і прыгажосці” – у Альхоўскай сельскай бібліятэцы, “Чалавек вялікай душы і таленту” – у Дайлідскай, Гервяцкай, Падольскай сельскіх бібліятэках, “Талент, дадзены Богам” – у бібліятэцы вёскі Кямелішкі, “Сын свайго часу” – у Гудагайскай сельскай бібліятэцы, “Майстар нацыянальнай прозы” – у Рытанскай сельскай бібліятэцы, “Жыццё і дзейнасць Івана Шамякіна” – у бібліятэцы вёскі Малі.
Чытачы біблітятэк у той дзень здзейснілі цікавае падарожжа па кнігах пісьменніка, даведаліся аб фактах яго біяграфіі, дзяліліся ўражаннямі ад прачытаных кніг майстра беларускага слова.

----------------------------------------------------------------------------
Галіна Францкевіч, метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Астравецкай раённай біблітэкі.