В Мальском детском саду-начальной школе Год культуры стартовал с празднования Рождества

18:00 / 31.01.2016
колядовщики МалиДля класнага кіраўніка і яго выхаванцаў, навучэнцаў 4-га класа Мальскага дзіцячага сада-пачатковай школы, Год культуры пачаўся са святкавання Калядаў.

Мабыць, няма іншага свята, якое б вызначалася такім багаццем звычаяў, абрадаў, перапрананняў, казачных ператварэнняў, цудаў, усеагульнай весялосцю.
Пераапранутыя ў касцюмы цыган, казы, мядзведзя, павадыра, хлопчыка з Каляднай зоркай у руках, размаляваныя румянамі ды памадай калядоўшчыкі 4 класа Мальскага дзіцячага сада-пачатковай школы весялілі ўсіх прыпеўкамі і прымаўкамі. Яны ішлі па вуліцах, спявалі калядныя песні, заходзілі ў дамы і «прасілі» ў гаспадароў дазволу пакалядаваць у доме. Бабулькі нават у танцы ішлі пад вясёлы “спеў” бубнаў. За пажаданні сямейнага дабрабыту пачаткоўцы атрымлівалі ў падзяку салодкія прысмакі, садавіну, пірагі.
Калядоўшчыкі павесялілі і працаўнікоў сельскага Дома культуры, зазірнулі ў праўленне СВК «Гудагай», дзе жадалі здароўя, шчасця і добрага настрою на ўвесь новы год.
Акцябраты не забылі і пра малодшых сваіх сяброў – выхаванцаў дзіцячага садка.
Дзецям спадабалася сустракаць гасцей. Хлопчыкі і дзяўчынкі былі не толькі гледачамі, а змаглі прыняць удзел ў традыцыйных калядных гульнях: вадзілі карагоды, адорвалі пачастункамі, слухалі вясёлыя песенькі-калядкі. Прыемным дапаўненнем да свята стала падрыхтаванае тэатралізаванае прадстаўленне «Каляда». Дзеці разам з выхавацелямі частавалі гасцей рознымі прысмакамі.
Пасля шумнага, вясёлага абыходу вёскі калядоўшчыкі сабраліся ў класе, елі смачныя пачастункі, а потым спявалі песні, загадвалі загадкі, гулялі.
Вялікі дзякуй бацькам навучэнцаў, якія знайшлі час і падрыхтавалі дзецям выдатныя касцюмы.

------------------------------------------------------
Святлана Варановіч, класны кіраўнік 4 класа Мальскага НПК.