Островецкие аграрии завершают первый укос

15:01 / 15.06.2016
косьба1Красамоўным журналісцкім выразам “працуюць да апошняга поту” можна ахарактарызаваць сёлетнюю корманарыхтоўку. Нягледзячы на тое, што некаторыя гаспадаркі з самага пачатку касавіцы прапісаліся ў лідарах, аграрыі іншых гаспадарак таксама стараюцца трымацца сярэднераённых працэнтаў.косьба6 Бучинский

Першы ўкос у раёне падыходзіць да завяршэння. Па даных сектара раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, на 13 чэрвеня травы ляглі ў пракосы на плошчы 11 587 гектараў, што складае 81 працэнт ад запланаванага. Хутчэй за ўсіх працуюць касцы з СВК “Гудагай” і саўгаса “Падольскі”, косьба7 Катяшдзе скошана адпаведна па 2 850 і 1 870 гектараў (87 і 88 працэнтаў). У СВК “Варняны” касілкі прайшліся па 74 працэнтах сенакосаў, у СВК “Гервяты” – па 76, а ў СВК “Міхалішкі” – па 82 працэнтах. Ва ўсіх гаспадарках раёна ўбрана больш за 95 працэнтаў скошаных траў.косьба2Гайдуль


Бородко
Па-ранейшаму актыўнымі тэмпамі ідзе нарыхтоўка сенажу. Сёлета травы трапляюць у сянажныя сховішчы ў падсушаным выглядзе, што прыводзіць да зніжэння вагі закладзенай зялёнай масы. Па раёне ўжо закладзена больш за 43 741 тону гэтага корму, што складае 38 працэнтаў ад запланаванага.косьба3Васильчик
Лідзіруе ў нарыхтоўцы сенажу СВК “Гудагай” з нарыхтаванымі 12 135 тонамі (46 працэнтаў). У СВК “Варняны” і саўгасе “Падольскі” закладзена па 9 050 і 6 715 тон. Гервятцы і міхалішкаўцы заклалі ў сянажныя траншэі адпаведна па 9 591 і 6 250 тон.косьба4Гродь
Першымі да сенавання прыступілі гудагайцы. У кормасховішчы гаспадаркі трапіла 90 тон духмянага корму (7 працэнтаў). СВК “Варняны” нарыхтаваў 170 тон сена, СВК “Гервяты” – 52, СВК “Міхалішкі” – 193, а саўгас “Падольскі” пакуль не пачаў сенаванне.косьба5
Усяго у гэтым годзе гаспадаркам раёна трэба будзе назапасіць такую колькасць камоў, каб у пераліку на кармавыя адзінкі іхзапас склаў 71 156 тон. Пакуль агульнымі намаганнямі аграрыяў у цэлым па раёне нарыхтавана 12 490 тон (18 працэнтаў ад запланаванага), што складае на адну ўмоўную галаву 5,2 цэнтнера кармавых адзінак. Найбольш – а гэта 5,9 цэнтнера назапасілі ў СВК  “Гудагай”.косьба8 Ясюкевич


Працаўнікі СВК “Гервяты” кожны дзень шчыруюць на корманарыхтоўцы. Ужо закладзены сянажныя траншэі ля малочна-таварных комплексаў і ферм “Гервяты”, “Дайлідкі”, “Рымдзюны”, “Віктасіна”. Трамбоўка зялёнай масы адбываецца кругласутачна. За тэхналогіяй закладкі, тэмпературным і вільготным рэжымамі пільна сочыць спецыяльная раённая камісія.


Падрыхтавала Алена ГАНУЛІЧ