Да Дня друку: што чытае ў «раёнцы» Ганна Жогаль

16:00 / 05.05.2024


Амаль дзесяць гадоў Ганна Жогаль жыве на Астравеччыне. І даўно зразумела: цікавыя і актуальныя навіны раёна можна знайсці толькі ў мясцовай газеце.

Нягледзячы на тое што моладзь аддае перавагу мабільнай версіі газеты – сайту і суполкам у сацыяльных сетках, папяровы варыянт «Астравецкай праўды» для Ганны застаецца актуальным.

– Гады з тры назад, калі прыйшла працаваць у аддзел адукацыі, старэйшая дачка займалася гімнастыкай. Выступала на чарговым турніры – і «раёнка» пра гэта пісала. Вельмі хацелася паглядзець здымак нашага дзіцяці – нумар чакалі ўсёй сям’ёй. І захоўваем яго ў сваім архіве, – расказвае астраўчанка. 

Праглядваю газету і на рабоце – з калегамі абмяркоўваем найбольш цікавыя або важныя матэрыялы. Да слова, мне падабаюцца менавіта кароценькія навіны. Сабраныя ў адным месцы, яны дазваляюць скласці карціну таго, что адбывалася ў раёне ў бліжэйшыя дні. Асабліва цікава пачытаць пра людзей, якіх ведаеш, і пра мерапрыемствы, у якіх прымаў удзел ты або твая арганізацыя, паглядзець здымкі. Ці трапляла ў «Астравецкую» я? Не, гэта будзе ўпершыню. (Смяецца.) А вось віншаванні калегам і работнікам сферы ад нашай арганізацыі размяшчалі: асабістыя не даводзілася, таму што ўсе родныя жывуць у іншай мясцовасці.

Што хацелася б убачыць на старонках газеты? Ды ўсё, здаецца, тут можна знайсці – тэматыка артыкулаў разнастайная, на любы густ. Хаця… Я чалавек актыўны, люблю ўдзельнічаць у розных конкурсах, асабліва, калі прапануюць за перамогу прыз – няхай сімвалічны, але ж ён падтрымлівае азарт. У рэспубліканскіх СМІ  быў такі вопыт, прычым аднойчы ўдалы: з дзецьмі занялі першае месца ў конкурсе. Трэба было збіраць штрых-коды. У выніку мы атрымалі ў падарунак насценны каляндар са здымкамі дзяцей на кожны месяц года – прыгожа і прыемна!

З задавальненнем адказвала б і на апытанкі на розныя тэмы. Так, «па старынцы» выразала б з газеты, запаўняла і адпраўляла па пошце. Чаму б і не? Цікава і творча!


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович