У аддзеле адукацыі падведзены вынікі раённага этапу абласнога конкурсу сярод устаноў адукацыі за права з’яўляцца Брэндам сістэмы адукацыі 2010 года.
Падобны конкурс у нашым раёне арганізоўваўся не першы раз – мінулыя гады вызначалася адна лепшая ўстанова сярод дашкольных і адукацыйных устаноў. Новаўвядзеннем гэтага года з’яўлялася тое, што пераможцы вызначаліся ў некалькіх... Читать далее
З 24 па 29 студзеня ў Магілёве праходзіў чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па боксу. Сярод лепшых спартсменаў скураных пальчатак краіны, якія ўдзельнічалі ў чэмпіянаце, былі і нашы землякі.
У вагавой катэгорыі 52 кілаграмы выступаў майстар спорту Рэспублікі Беларусь Сяргей Лобан, дарэчы, мінулагодні чэмпіён гэтага спаборніцтва. А вось сёлета хлопцу не асабліва пашанцавала.... Читать далее
Нам, работнікам лясгаса, часта даводзіцца чуць папрокі ў свой адрас. Маўляў, чаму не дазваляюць людзям забраць з лесу тыя дровы, якія літаральна пад нагамі валяюцца, – сухастой, буралом?… Канешне, рацыянальнае зерне ў гэтых заўвагах ёсць. Тым больш, што і мы падчас зрабіць усё не паспяваем.
Таму, ідучы насустрач пажаданням насельніцтва, Міністэрства... Читать далее
Нядаўна ў Гудагайскай СШ прайшоў ужо традыцыйны, шосты калядны турнір па валейболу.
За ўвесь час правядзення гэтага турніру ў ім прымалі ўдзел каманды з розных раёнаў Гродзенскай вобласці. У гэтым годзе прыехалі пазмагацца ў валейбольным майстэрстве: чэмпіён Ашмянскага раёна каманда ААТ “Будаўнік”, чэмпіён Астравецкага раёна каманда ФСК, прызёр першынства Астравеччыны зборная... Читать далее
У мінулыя выхадныя ў Ашмянах прайшоў сінхронны чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”.
У чэмпіянаце прынялі ўдзел 14 дзіцячых каманд. Сярод іх былі знатакі і з нашага раёна. Абараняць гонар сваей школы і раёна ў Ашмяны адправіліся дзве каманды – цэнтра пазашкольнай работы “Спектр” і каманда “Astra” з... Читать далее
Дзелімся радаснай навіной: падзея, пра якую так доўга марылі аматары інтэлектуальных гульняў, адбылася: стартаваў раённы чэмпіянат па гэтаму віду “інтэлектуальнага спорту”.
У мінулы панядзелак у Доме культуры “Галактыка” сабраліся прыхільнікі гульні “Што? Дзе? Калі?” і іншых інтэлектуальных “забаў”. Што асабліва парадавала: нягледзячы на тое, што рэгулярныя гульні чэмпіянату адразу планаваліся ў... Читать далее
Па выніках галасавання, аб’яўленага на сайце газеты “Медыцынскі веснік”, галоўны ўрач Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы аб’яўлены “Персонай года”.
Гэтае прафесійнае перыядычнае выданне напрыканцы года вырашыла аб’явіць на сайце галасаванне, каб вызначыць папулярнасць герояў сваіх нарысаў, у тым ліку – і Валянціна Ігнатавіча Тачонага. І хоць у галасаванні ўдзельнічала шмат вядомых у... Читать далее
У мінулую сераду старшыня раённага выканаўчага камітэта Адам Дзмітрыевіч Кавалька ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў чатыром сіротам ключы ад новых двухпакаёвых кватэр, пабудаваных у складзе жыллёва-будаўнічага кааператыва ў якасці сацыяльнага жылля. Кватэры пабудаваны за кошт абласнога бюджэту, кошт кожнай – 114,5 мільёна рублёў.
Гэтым чатыром дзяўчатам (цяпер ужо – маладым жанчынам) гора-бяду... Читать далее
У мінулы панядзелак Астравецкі раён наведала прадстаўнічая дэлегацыя Дзяржкарпарацыі “Росатам” на чале з намеснікам Міністра энергетыкі Расійскай Федэрацыі Андрэем Шышкіным.
Наведванне Астравеччыны адбылося ў адпаведнасці з праграмай візіту расійскай дэлегацыі ў Беларусь з мэтай правядзення перамоў па пытаннях супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы. У тым ліку і па праекту будаўніцтва беларускай... Читать далее
Першы год новай пяцігодкі: асноўныя арыенціры сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2011 годзе – такая тэма была абмеркавана на адзіным дні інфармавання на мінулым тыдні.
2011 год з’яўляецца стартавым годам новай пяцігодкі. Стратэгія і асноўныя задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бліжэйшыя пяць год былі вынесены на шырокае грамадскае абмеркаванне і адобраны на... Читать далее