“Спектр” у тройцы лідараў

14:43 / 28.01.2011
9879

У мінулыя выхадныя ў Ашмянах прайшоў сінхронны чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”.


У чэмпіянаце прынялі ўдзел 14 дзіцячых  каманд. Сярод іх былі знатакі і з нашага раёна. Абараняць гонар сваей школы і раёна ў Ашмяны адправіліся дзве каманды – цэнтра пазашкольнай работы “Спектр” і каманда “Astra” з гімназіі №1, з якімі займаецца Г.В. Внуковіч.
А па выніках гульні каманда “Спектр” у складзе Канстанціна Лябецкага, Аркадзія Каржановіча, Юліі Буйко, Маргарыты Кандратовіч, Кірыла Санюкевіча і Максіма Марцулевіча трапіла ў лік прызёраў і атрымала дыплом ІІІ ступені.
Віншуем!


Алена ЯРАШЭВІЧ.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений